Партыя БНФ » Зварот Старшыні Рады БНР да 99-й гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зварот Старшыні Рады БНР да 99-й гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну

Дададзена 27.11.2019 12:01:50 | 476 праглядаў

Зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы з нагоды 99-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

Івонка СурвілаДарагія Суродзічы Беларусы!

Як і кожны год у гэты восенскі месяц, Беларусы з удзячнасцю прыпамінаюць і аддаюць чэсць сваім слаўным Случчаком, якія пайшлі змагацца пад бел-чырвона-белым сьцягам за сваю зямельку. Пайшлі ўміраць каб жыла Беларусь!

У гэтым годзе – таксама ў лістападзе – адбудзецца ў Вільні перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых герояў Паўстання 1863-1864 г. ў Беларусі. Дасюль ляжалі іх замардаваныя парэшткі ў агульнай непазначанай яме на Замкавай Гары.

З нагоды перапахавання, адбудзецца ў Вільні вялікая ўрачыстасць 22-га лістапада. Дарагія Суродзічы, прашу ўсіх Вас далучыцца думкамі да гэтае падзеі. Прыпамінаю, што пароль паўстанцаў быў:

Каго любіш? Люблю Беларусь! Так узаемна!

А вось што пісаў нам з-пад шыбеньніцы, засуджаны царскімі ўладамі на смерць, наш герой. Сёння як ніколі хочу, каб Вы пачулі ягоныя словы любові да сваей Бацькаўшчыны і свайго народу:

«Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеньніцы маскоўскай прыходзіць мне да Вас пісаці, і можа раз астатні! Горка пакінуць зямельку родную і Цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за Тваю праўду. Прыймі народзе маё слова прадсмертнае, бо яно, як з таго света, толькі для дабра Твайго напісана!»

І канчае Яська, гаспадар з-пад Вільні, свой ліст усім нам ведамымі словамі : «Бо я Табе з-пад шыбеньніцы кажу Народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва, калі над Табою Маскаля ўжо ня будзе»!

Словы гэтыя актуальныя па сёння! Хаця дзяржава наша незалежная, кіруюць ёю яшчэ ўсё ворагі нашай свабоды. Дык памятайма «слова прадсмертнае» нашага героя, дарагія Суродзічы, бо «толькі для дабра нашага яно напісана»!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.