Партыя БНФ » Кандыдат ад БНФ у Віцебску на пікеце выказаў салідарнасьць с берасьцейскімі пратэстоўцамі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кандыдат ад БНФ у Віцебску на пікеце выказаў салідарнасьць с берасьцейскімі пратэстоўцамі

Дададзена 09.11.2019 12:05:04 | 274 праглядаў

7-га лістапада каля піраміды «Марка-сіці» ў Віцебску правёў агітацыйны пікет кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 ад Партыі БНФ Аляксей Гаўруцікаў.

658c7961f69fb5642a121b7f8e47a62f_XLПадчас пікету Гаўруцікаў выказаў салідарнасьць зь берасьцейскімі выбарцамі ў іх змаганьні супраць будаўніцтва небясьпечнага для гораду акумулятарнага заводу.

Аляксей Гаўруцікаў расказваў мінакам пра тое, што кандыдатаў у дэпутаты, якія выступалі супраць пабудовы экалягічна шкоднай вытворчасьці ў Берасьці, чыноўнікі папросту зьнялі з выбараў.

«Далоў сваволю чыноўнікаў і аблвыбаркаму ў Берасьці! Вярнуць кандыдатам, праціўнікам пабудовы заводу АКБ, статус кандыдатаў у дэпутаты! Забараніць пабудову акумулятарнага заводу! Спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС», – заклікаў Аляксей Гаўруцікаў.

Пікет прайшоў спакойна, але быў выпадак, калі мужчына пэнсійнага веку голасна выказаўся супраць адмоўнага стаўленьня прадстаўнікоў апазыцыйнай партыі да адзінай валюты і цеснай інтэграцыі з Расеяй.  За пікетам назіралі прадстаўнікі АБСЭ з Чэхіі і Расеі – паведамляе рэгіянальны сайт “Віцебская Вясна“.

Увечары Аляксей Гаўруцікаў разам з даверанымі асобамі правёў сустрэчу з выбарцамі ў актавай залі сярэдняй школы №46, якая знаходзіцца ў мікрараёне Білева. На сустрэчы прысутнічалі мясцовыя настаўнікі і некалькі гараджанаў.

Настаўнікаў найбольш цікавіла пытаньне якаснай і даступнай мэдыцыны, якое яны ўзьнімалі некалькі разоў. Спаслаўшыся на дэкляраваны ў праграме кандыдата «пераход да страхавой мэдыцыны», папрасілі растлумачыць, як у гэтым выпадку будуць абслугоўвацца малазабясьпечаныя станы насельніцтва. Аляксей Гаўруцікаў патлумачыў, што пераход да страхавой мэдыцыны будзе паступовым, а для пэнсіянэраў і малазабясьпечаных захаваецца дзяржаўная мэдыцына.

Цікавіла прысутных і пытаньне ўзаемадачыненьняў паміж Беларусьсю і яе ўсходняй суседкай. Пыталіся, якая верагоднасьць таго, што сытуацыя можа скласьціся як ва Ўкраіне. Гаўруцікаў падкрэсьліў, што верагоднасьць расейскай агрэсіі для Беларусі пакуль што захоўваецца.

Як лічыць сам кандыдат у дэпутаты, размова атрымалася канструктыўнай.

5

6

 

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.