Партыя БНФ » Кандыдат ад БНФ па Лагойскай акрузе №75 Ілля Дабратвор: “Выбарчая кампанія праходзіць у тэставым рэжыме”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кандыдат ад БНФ па Лагойскай акрузе №75 Ілля Дабратвор: “Выбарчая кампанія праходзіць у тэставым рэжыме”

Дададзена 10.11.2019 12:02:31 | 203 праглядаў

Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ па Лагойскай акрузе №75 Ілля Дабратвор падзяліўся сваімі ўражаннямі ад перадвыбарчай кампаніі з карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя.

Ільля Дабратвор пікетІлля Дабратвор: Зараз для многіх праўладных кандыдатаў надыйшоў зорны час, калі можна паабяцаць што заўгодна, і вам за гэта нічога не будзе. І спытаць затым не будзе з каго. Напрыклад, я падчас дэбатаў праўладнаму кандыдату так і сказаў: “Вы зараз столькі вады налілі, што мы тут усе патонем”.

Радыё Рацыя: Як увогуле праходзіць для вас агітацыйны перыяд?

Ілля Дабратвор: Рэальных выбараў у краіне няма, а значыцца няма і рэальнай агітацыі. Гэта нікому не цікава. Усё, як кажуць, праходзіць у тэставым рэжыме. На што ў нашай краіне можа разлічваць на выбарах апазіцыйны кандыдат пры сённяшняй сістэме падліку галасоў? І ад гэтага падчас агітацыі становіцца яшчэ больш сумна. Я нават нікога не заклікаю галасаваць за мяне.

Радыё Рацыя: Ці будзеце сустрэчы з выбаршчыкамі ладзіць?

Ілля Дабратвор: Так, планую пікеты ў Калодзішчах, займаюся друкам улётак. Але, зразумела, што фінансы абмежаваныя.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.