Партыя БНФ » Тэледэбаты на БелаПАНе: пра незалежнасьць і лёс Беларусі пасьля сыходу Лукашэнкі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Тэледэбаты на БелаПАНе: пра незалежнасьць і лёс Беларусі пасьля сыходу Лукашэнкі

Дададзена 11.11.2019 12:03:13 | 154 праглядаў

Інфамацыйная кампанія БелаПАН зладзіла цыкль дэбатаў паміж зарэгістраванымі кандыдатамі ў дэпутаты на тэмы, важныя для палітычнага жыцьця краіны.

Першы раўнд дэбатаў быў прысьвечаны тэме лёсу Беларусі пасьля сыходу Лукашэнкі.

Пытаньні пабудовы палітычнай сыстэмы краіны абмяркоўвалі старшыня ЛДП Алег Гайдукевіч, хрысціянская дэмакратка, сябра АГП Вольга Кавалькова, в.а. старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, актывістка Руху «За Свабоду» і сябра Партыі БНФ Вольга Дамаскіна і кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька.

Ці будзе «Белая Русь» падтрымліваць кагосьці, акрамя Аляксандра Лукашэнкі на выбарах прэзідэнта?

Чаму Алег Гайдукевіч лічыць, што любая рэвалюцыя – гэта зло?

І ці зможа любы іншы дэпутат ад АГП працаваць у парламенце лепш, чым Ганна Канопацкая, якую партыя рэзка раскрытыкавала?

Другі раўнд дэбатаў быў прысьвчаны пытаньню незалежнасьці Беларусі: наколькі сур’ёзная пагроза незалежнасці з боку Расеі? Ці з’яўляецца сёньняшняя ўлада гарантам суверэнітэту краіны? І ці варта Беларусі імкнуцца ў Эўразьвяз?

Гэтыя пытаньні абмяркоўвалі прадстаўнік партыі левых «Справядлівы свет» Аляксандр Апарын, сустаршыня Руху салідарнасьці «Разам» і сябра Партыі БНФ Алена Талстая, актывістка Моладзевага блока, член партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» Алана Гебремарыям, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў і супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.

Тэма трэцяга раўнду дэбатаў – экалёгія і эканамічнае развіцьцё рэгіёнаў Беларусі.

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.