Партыя БНФ » Валер Каранкевіч: “Іду на выбары, каб даць людзям іскарку надзеі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Валер Каранкевіч: “Іду на выбары, каб даць людзям іскарку надзеі”

Дададзена 11.11.2019 9:38:00 | 196 праглядаў

Актывіст Партыі БНФ Валер Каранкевіч балаціруецца па крычаўскай выбарчай акрузе № 83, якая аб’ядноўвае тэрыторыі клімавіцкага, крычаўскага, хоцімскага і чэрыкаўскага раёнаў.

Валер КаранкевічЁн распавёў газэце «Салідарнасць»,  пра стаўленьне да выбараў мясцовай супольнасці:

- Нягледзячы на ў цэлым добрае стаўленне, людзі, сапраўды, не вераць ў маю перамогу. Кажуць: Міхалыч, ты як камікадзе хочаш авіянасец падарваць, але нічога не атрымаецца. Некаторые проста кажуць: куды ты лезешь.

Недаўна сустрэўся з кіраўніком аргкаддзелу райвыканкама, кажа: “Чаго ты лезеш, дай нам пакіраваць. Я яму адказаў: “Вам дай запалкі, вы і хату спаліце”. І ведзь паляць.

Людзі настолькі запалоханыя, заціснутыя, зашуганыя, што нават баяцца нешта  сказаць – пасля гэтага будзе ўспрымацца як выступленне супраць улады.

Кантрактная сістэма прывяла да таго, што  людзі фактычна жывуць пры прыгоне.

Я ўдзельнічаю ў народным тэатры і хацеў арганізаваць сустрэчы з выбаршчыкамі разам з канцэртамі – прыцягнуцькалегаў па тэатру, артыстыстаў эстрады. Так іх вызвалі і папярэдзілі: прымеце ўдзел – будзеце звольненыя.

Я нарадзіўся і вырас у Гарадзенскай вобласці, але ўжо 35 гадоў жыву на мяжы з Расіяй. Жывуць людзі тут, на самой справе, не так добра, як на Гарадзеншчыне. Не таму што людзі не хочуць працаваць, а таму што няма працы, людзей не вучаць весці гаспадарку, праяўляць ініцыятыву.

Калі б не выезды на заробкі ў Расею – раён даўным-даўно загінуў бы. У Хоцімскім раёне каля 10 тысяч насельніцтва і паўтары тысячы з іх працуе ў Расіі. Людзі прывозяць дадому грошы, кормяць сям’і, а іх дармаедамі лічаць – гэта няправільна.

Чаму я ўдзельнічаю ў выбарах? Каб даць людзям іскарку надзеі. Трэба людзей падтрымаць, каб яны не расчараваліся ў гэтым жыцці, выйшлі з прыгнечанага стану. Рана ці позна гэта скончыцца. Упэўнены: дай людзям свабоду і дэмакратыю, і мы горы перавернем, яшчэ лепей чым кітайцы. Некаторыя і кажуць: Міхалыч, дзякуй, што хоць ты нас абараняеш.

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.