Партыя БНФ » Кандыдатка ад БНФ у Берасьці правяла мітынг супраць завода АКБ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кандыдатка ад БНФ у Берасьці правяла мітынг супраць завода АКБ

Дададзена 12.11.2019 12:05:19 | 405 праглядаў

У Брэсце 10 лістапада прайшоў тэматычны мітынг кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ Ірыны Амельянчук. Яна балатуецца па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 2.

Акцыя ў рамках перадвыбарнай агітацыйнай кампаніі Амельянчук арганізавана на пляцоўцы каля сцэны ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мітынг пачаўся а 12:00 выкананнем песні «Жыць» на музыку кампазітара Ігара Мацвіенка з народным тэкстам супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам.

Давераная асоба Амельянчук, праціўніца завода Алена Макарэвіч, якую не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 3, распавяла на мітынгу пра шматлікія парушэнні пры праектаванні і будаўніцтве завода. «22 месяцы мы стаім на варце закона. Мы шчыра хацелі дапамагчы дзяржаўным структурам разабрацца ў сітуацыі з акумулятарным заводам і ліквідаваць памылкі, выяўленыя нашымі актывістамі. 22 месяцы перапіскі, хаджэнні па інстанцыях паказалі, што ні адна дзяржструктура не зацікаўленая вырашаць пытанні па сутнасці. На тысячы зваротаў мы атрымалі тысячы адпісак. Але мы ня будзем спыняцца і будзем дамагацца канчатковага закрыцця завода», — падкрэсліла Макарэвіч.

У гэты ж час на брэсцкай плошчы Леніна ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.

«Сёння на плошчу прыйшло каля 70 чалавек, — паведаміў БелаПАН актывіст Дзмітрый Бекалюк. — Мы абмеркавалі апошнія навіны, звязаныя з гэтым прадпрыемствам, і яшчэ раз паказалі, што жыхары рэгіёну супраць гэтага небяспечнага для жыцця людзей прадпрыемства». Пасля гэтага прысутныя прынялі ўдзел у агітацыйным пікеце кандыдата ў дэпутаты Ігара Маслоўскага. Абласны лідэр сацыял-дэмакратаў балатуецца ў Брэсцкай-Пагранічным акрузе № 4. Пікет таксама быў прысвечаны сітуацыі вакол акумулятарнага завода.

Фотарэпартаж “Берасьцейскай газэты”: Больш за сто чалавек сабраў мітынг «Не свінцова заводу!» У Брэсце. Паглядзіце, як гэта было

Напрыканцы мітынга была прынятая рэзалюцыя:

«Мы, жители Бреста и Брестского района, участники агитационного митинга «Нет свинцовому заводу!» в поддержку кандидата в депутаты Палаты представителей Ирины Омельянчук
сегодня, 10 ноября 2019 года, собрались тут для защиты жизни и здоровья наших близких от свинцовой угрозы, нависшей над Брестом и Брестским районом, учитывая многочисленные нарушения при проектировании и строительстве завода свинцово-кислотных аккумуляторных батарей «АйПауэр»,
основываясь на незаконности размещения данного свинцового предприятия в Свободной экономической зоне «Брест», учитывая 41 тысячу подписей жителей Брестского региона против строительства аккумуляторного завода под Брестом, основываясь на позиции брестчан убрать из под Бреста данное опасное для их здоровья свинцовое предприятие, требуем от правительства и органов местной власти
окончательного закрытия аккумуляторного завода «АйПауэр» под Брестом!
»

1_miting-protiv-zavoda-akb_10112019_nikrashevich_bg-2

2_miting-protiv-zavoda-akb_10112019_nikrashevich_bg

2miting_09112019_kislyak_b_g_logo

7_miting-protiv-zavoda-akb_10112019_nikrashevich_bg-1

12_miting-protiv-zavoda-akb_10112019_nikrashevich_bg

13_miting-protiv-zavoda-akb_10112019_nikrashevich_bg

18_miting-protiv-zavoda-akb_10112019_nikrashevich_bg

22_miting-protiv-zavoda-akb_10112019_nikrashevich_bg

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.