Партыя БНФ » У Наваполацку студэнтаў прымушаюць галасаваць датэрмінова
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Наваполацку студэнтаў прымушаюць галасаваць датэрмінова

Дададзена 13.11.2019 6:53:31 | 258 праглядаў

Кандыдатцы ў дэпутаты Вользе Дамаскінай, якая вылучаецца ад Партыі БНФ па Наваполацкай акрузе № 24, неабыякавыя грамадзяне паведамляюць пра факты прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні.

Сцяг НаваплацкаТак, у дзіцячым садку №10 г. Наваполацка з працоўным калектывам правялі размову, як трэба правільна галасаваць, і пасля абеду адправілі на датэрміновае. Тых, хто выказаў жаданне ісці галасаваць – афіцыйна адпусцілі з працы на гэты час.

Студэнты паведамляюць, што ва ўніверсітэцкіх інтэрнатах па заказе рэктарату кажуць пра тое, што трэба найхутчэй ісці галасаваць датэрмінова і пажадана за праўладнага кандыдата Дзяніса Карася.

Ёсць інфармацыя і пра тое, што на ўчастку ў Гарадскім Палацы культуры не толькі “заганяюць” на галасаванне, але яшчэ і просяць распісацца за іншых людзей. Пасля таго, як адна жанчына звярнулася ў камісію і ўказала на парушэнне – перад ёй выбачыліся і спаслаліся на нібыта блытаніну.

Паводле кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.