Партыя БНФ » Альфабэт-праграма Вадзіма Саранчукова: “Усё будзе Гродна!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Альфабэт-праграма Вадзіма Саранчукова: “Усё будзе Гродна!”

Дададзена 13.11.2019 7:03:15 | 654 праглядаў

Вадзім Саранчукоў – Усё будзе Гродна!

 

Праграма Саранчукова

  • Гродзенец.
  • Беларус.
  • Праваслаўны.
  • З 2009 года жыве на тэрыторыі Цэнтральнай акругі.
  • Разам з жонкай выхоўвае трох сыноў.
  • Юрыст, спецыяліст па грамадзянскім праве.
  • Эксперт у галіне рэгіянальнага развіцця.
  • Рамеснік, у прадпрымальніцкай дзейнасці з 1998 года.
  • Беларускі нацыяналіст.
  • Намеснік Старшыні Партыі БНФ.
  • Ініцыятар #kamanda28

Асноўны тэзы сваёй праграмы кандыдат ад БНФ выклаў на гарадзкім сайце http://s13.ru/archives/saranchukou

 

 

У сённяшняй Беларусі праграма кандыдата ў Парламент – гэта нават не спіс законапраектаў, гэта хутчэй ўстаноўкі на бліжэйшыя гады, арыентыры, з якімі мы будзем працаваць і пасля 17 лістапада. І гэта нават важней, чым бюлетэні, якія будуць у скрынях ў нядзелю! Гэта той вобраз Горада і Краіны, які мы ўсе лічым вартым, за які дыскутуем і які прапаноўвае #kamanda28. Гэта – нашы каштоўнасці.

Каштоўнасці – тое, што нас аб’ядноўвае. У краіне, якая зышла са шляху дэмакратыі, дзе Асноўны Закон перапісваецца пад аднаго чалавека, дзе Незалежнасць становіцца аб’ектам гандлю з суседзямі, а правы і свабоды чалавека перастаюць быць прыярытэтам – немагчыма казаць пра дабрабыт і бяспеку.

Наша задача – вярнуць гэтыя каштоўнасці! Вярнуць у простай і зразумелай форме, у форме Азбукі Гарадзенца!

Дзе:

А- Адказнасць. Толькі нам належыць гэта краіна. Старая прымаўка пра ”хату с краю” мае працяг – “гарыць першая”. Быць абыякавым – не пра гарадзенцаў.

Б- Бяспека. Усё, што мы робім – для таго, каб забяспечыць вольнае і бяспечнае жыццё ў Беларусі.

В- Воля. Толькі свабодны чалавек у свабоднай краіне можа дасягнуць дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Г- Гендар. Роўныя правы для ўсіх – аснова нашага разумення Свету.

Д – Дом. Гародня – наш дом і іншага нам ні хто не падорыць).

Е – Еўропа. Наш стратэгічны выбар.

Ж – Жыццё. Мы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

З – Здароўе. Мы за ўвядзенне страхавой медыцыны. Чалавек павінен сам выбіраць дзе атрымліваць медпаслугі. Гэта забяспечыць канкурэнцыю на рынку і спыніць міграцыю медыкаў за мяжу.

І – Інвестыцыі. Галоўныя рэчы ў свеце – гэта зусім не рэчы. Мы разумеем, што асноўныя інвестыцыі ў сённяшняй Беларусі павінны быць у чалавечы капітал, у сям’ю, у дзяцей, адукацыю, здароўе, экалогію.

К – Канстытуцыя. Асноўны закон краіны. Мы супраць таго, каб яна змянялася пад аднога чалавека.

Л – Лібералізацыя. Вольнае перамяшчэнне працоўнай сілы і тавараў – карысць для Беларусі і Гродна.

М – Мабільнасць. Сучасны свет вельмі імклівы. Беларусам павінна быць забяспечана магчымасць вучыцца і працаваць у любой краіне.

Н – Незалежнасць – гэта святое!

О – Опіўм. Артыкул 328 павінен караць наркадылераў. Залежныя ж – павінны атрымаць якаснае лячэнне.

П – Падаткі. Большасць падаткаў павінна заставацца ў рэгіёнах і ісці на патрэбы насельніцтва.

Р – Рэнесанс. Нацыянальнае адраджэнне – адна з першасных задач дзяржавы.

С – Самакіраванне. Мы за падпісанне і ратыфікацыю Еўрапейскай хартыі самакіравання.

Т – Турызм. Крыніца даходаў для нашага рэгіёна, якая павінна стаць прыярытэтам.

У – Урбаністыка. Гарадское планаванне павінна быць для людзей! Веладарожкі і бардзюры, зялёныя зоны і, канешне, ніякіх забораў у парках.

Ф – Фальсіфікацыі. Мы павінны абараніць нашыя галасы на выбарчых участках.

Х – Характар. Гарадзенскі характар – легенда! Мы жывем у горадзе каралей і Васіля Быкава!

Ц – Цэнзура – не дапушчальна! Свабода слова – тое, што робіць чалавека Грамадзянінам!

Ч – Чарнобыль. Мы – за вяртанне ільготаў і гарантыі пацярпелым.

Ш – Школа. Настаўнікі – гонар нацыі, а не робаты для фальсіфікацыі выбараў.

Э – Экалогія. Астравецкая АЭС – небяспечна для Беларусі.

Ю – Юстыцыя. Мы павінны вярнуць у Беларусі верхавенства права.

Я – Кожны чалавек – каштоўнасць. Менавіта з кожнага Я фармуюцца Гарадзенцы, Беларусы, МЫ!

Я маю гонар звяртацца да вас ад імя #kamanda28 – каманды, у якую ўвайшлі лідэры і актывісты гарадзенскіх арганізацый, гісторыкі, эканамісты, эколагі, урбаністы, прадпрымальнікі, палітыкі. Каманда, дзе ёсць месца кожнаму! Сёння мы яднаемся вакол каштоўнасцяў, якія робяць з жыхароў – гарадзенцаў, з насельніцтва – грамадзян.

Наша моц у адзінстве і зараз вельмі патрэбна Ваша дапамога:

- мы запрашаем валанцераў на пікеты і раздачу матэр’ялаў

- мы запрашаем назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі і на падлік бюлетэняў

Мы будзем удзячны кожнаму!

k28grodna@gmail.com

https://t.me/kamanda28

Усё будзе Гродна!

Праграма Саранчукова - 2019

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.