Партыя БНФ » Другая прамежкавая справаздача кампаніі назіраньня “Права выбару-2019″
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Другая прамежкавая справаздача кампаніі назіраньня “Права выбару-2019″

Дададзена 13.11.2019 8:36:40 | 211 праглядаў

Кампанія назірання “Права выбару-2019” апублікавала прамежкавую справаздачу №2 аб назіранні за хадой выбарчай кампаніі, якія ахоплівае пэрыяд агітацыі з 18 кастрычніка па 11 лістапада.

права выбару67Кампанія адзначае нізкую зацікаўленасць у выбарах і выбарчай агітацыі як з боку грамадзтва, так і з боку кандыдатаў, у першую чаргу — праўладных. Гэта тлумачыцца перадусім адсутнасцю рэальнай канкурэнцыі паміж кандыдатамі, а таксама вялікай колькасцю абмежаванняў ды дыскрымінацыйных правілаў, што накладаюцца на ўдзельнікаў выбараў.

Справаздача канстатуе, што агітацыйная кампанія адбываецца ва ўмовах няспыннага прэсынгу апазыцыйных кандыдатаў, у той час як большасць праўладных кандыдатаў дэманструюць нізкую актыўнасць і зацікаўленасць у агітацыі.

Улады актыўна выкарыстоўваюць цэнзуру ў дачыненні да выступаў дэмакратычных кандыдатаў у СМІ. Многія дэмакратычныя кандыдаты былі пазбаўленыя рэгістрацыі.

З поўным тэкстам прамежкавай справаздачы №2 на расейскай мове можна азнаёміцца на сайце кампаніі “Права выбару” у раздзеле “справаздачы”:

https://pvby.org/be/reports

Кампанія назірання «Права выбару-2019» распачала назіранне на датэрміновым галасаванні на парламенцкіх выбарах. Акрэдытаваныя 671 назіральнік на 350 участках.

На 326 участках былі пададзеныя прапановы пра адкрыты і галосны падлік галасоў.

«Мы забяспечваем татальнае назіранне на дзесяці акругах, 671 назіральнік будуць сачыць за сітуацыяй кожную секунду працы ўчасткаў», – заявіў прэс-службе нацыянальны сукаардынатар кампаніі «Права выбару» Алесь Сілкоў.

Ён падкрэсліў, што ўсе назіральнікі кампаніі «Права выбару» – а гэта ад 80 да 100 чалавек на акрузе – перад пачаткам працы прайшлі навучанне і здалі тэсты.

Сярод названых Сілковым парушэнняў: зачыненыя 11 лістапада ўчасткі, у выніку ў назіральнікаў былі складанасці з атрыманнем акрэдытацыі, а таксама дробныя прыдзіркі да накіраванняў. Скаргі па факце парушэнняў пададзеныя ў выбаркамы.

Нагадаем, што ў кампанію назірання “Права выбару-2019” уваходзяць восем арганізацый: Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская дэмакратыя,  Беларуская партыя “Зялёныя”, Партыя БНФ, аргкамітэт па стварэнні Партыі Свабоды і прагрэсу, Рух “За свабоду” і незалежны прафсаюз Рыдыёэлектроннай прамысловасці.

Галоўнай мэтай кампаніі назірання “Права выбару” з’яўляецца актыўнае назіранне, накіраванае не толькі на фіксацыі выяўленых парушэнняў, аднак і актыўнае супрацьдзеянне ім. На выбарах 2019 года кампанія падрыхтавала 851 назіральніка, якія будуць працаваць на 379 участках на 10 выбарчых акругах пад час датэрміновага галасавання і ў дзень асноўнага галасавання 17 лістапада.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.