Партыя БНФ » Цэнзура ў Мазыры: на плакатах кандыдата ад БНФ прыбралі ўзгадкі пра партыю і бел-чырвона-белае аздабленьне
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Цэнзура ў Мазыры: на плакатах кандыдата ад БНФ прыбралі ўзгадкі пра партыю і бел-чырвона-белае аздабленьне

Дададзена 14.11.2019 12:13:42 | 170 праглядаў

Акруговая выбарчая камісія Мазырскай акругі №42 падчас выпуску інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах адкарэктавала звесткі пра Міхаіла Бандарэнку, які балатуецца ад Партыі БНФ.

выбарчы кодэксПра гэта гаворыцца ў скарзе, якую кандыдат накіраваў у акруговую камісію.

Як мяркуе Бандарэнка, парушаныя не толькі ягоныя правы як кандыдата, але і правы выбаршчыкаў на атрыманне дакладнай інфармацыі аб кандыдатах.

У скарзе Бандарэнка напісаў, што ў інфармацыі аб ягонай кандыдатуры не было пазначана, ад якой партыі ён вылучаны (у інфармацыйных матэрыялах пра іншых кандыдатаў гэта паказана), няма інфармацыі пра месца працы, на фота камісія прыбрала фон – бел-чырвона-белы, і памяняла тэкст. «Не паказалі месца працы, як быццам я дармаед, не пазначылі партыйнасць і БНФ, і плюс з тэксту выкінулі, што я прадстаўляю кампанію «Еўрапейская Беларусь», – заўважыў кандыдат у каментары БелаПАН.

Бандарэнка нагадаў у скарзе, што кандыдаты, згодна з заканадаўствам, знаходзяцца ў роўных прававых умовах, і акруговая камісія абавязаная кантраляваць гэта. Інфармацыйныя ўлёткі павінны быць аб’ектыўнымі і дакладнымі, у іх не павінна аддавацца перавага асобным кандыдатам.

Кандыдат прасіў камісію размясціць пэўную інфармацыю з ягонымі біяграфічнымі звесткамі, фота на бел-чырвона-белым фоне і ягонае меркаванне, звернутае да выбаршчыкаў, у мясцовай газеце «Жыццё Палесся».

«Усе кандыдаты вылучаныя і зарэгістраваныя ад палітычных партый. І ў траіх кандыдатаў гэта адзначанае ва ўлётках. Акрамя кандыдата ад БНФ. Ён, так бы мовіць, «беззаганна зарэгістраваны». І тэкст ягонага звароту да выбаршчыкаў «кастрыраваны», – пракаментаваў БелаПАН назіральнік Уладзімір Целяпун.

11 лістапада ён узяў удзел у разглядзе гэтай скаргі ў акруговай камісіі. «Старшыня камісіі сцвярджаў, што тэкст ва ўлётцы такі, якой прадставіў кандыдат. Бел-чырвона-белы фон прыбралі, каб нібыта быў аднолькавы фон ва ўсіх кандыдатаў. Гэтымі дзеяннямі яны не толькі парушылі правы кандыдата, але і выбаршчыкаў увялі ў зман. Я мяркую, што гэта некампетэнтнасць супрацоўнікаў камісіі», – дадаў Целяпун.

Паводле кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.