Партыя БНФ » Кандыдатка ад БНФ у Берасьці атрымала папярэджаньне за мітынг супраць акумулятарнага заводу
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кандыдатка ад БНФ у Берасьці атрымала папярэджаньне за мітынг супраць акумулятарнага заводу

Дададзена 13.11.2019 10:02:53 | 200 праглядаў

Выбарчая камісія Берасцейскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ Ірыне Амельянчук.

Пра гэта паведаміў БелаПАН давераная асоба кандыдата Ягор Літвінка – перадае кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары“.

Паводле яго слоў, 12 лістапада на пасяджэнні ў акруговым выбаркаме з удзелам  кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асоб разглядалася перадвыбарчая агітацыйная кампанія кандыдатаў.

Нагадаем, што ў нядзелю больш за сотню берасьцеёаў прыйшлі на мітынг «Не свінцова заводу!», які быў арганізаваны кандыдаткай Ірынай Амельянчук.

«На пасяджэньні быў разгледжаны тэматычны мітынг у рамках агітацыйнай кампаніі Амельянчук ” Не свінцоваму заводу! “, які адбыўся 10 лістапада ў Брэсце, – сказаў  Літвінка. – У выбаркама былі прэтэнзіі да выступлення на мітынгу Паліны Шарэнда-Панасюк. Як мне падалося, у старшыні акруговага выбаркама быў намер пазбавіць Ірыну Амельянчук рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты за выступ Шарэнда-Панасюк. Я аргументавана парыраваў ўсе прэтэнзіі да дадзенага выступу. У выніку камісія вырашыла вынесці Амельянчук вуснае папярэджаньне “.

2_miting-protiv-zavoda-akb_10112019_nikrashevich_bg

12_miting-protiv-zavoda-akb_10112019_nikrashevich_bg

18_miting-protiv-zavoda-akb_10112019_nikrashevich_bg

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.