Партыя БНФ » “Права выбару”: 353 парушэньні за чатыры дні, яўка завышаная удвая
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


“Права выбару”: 353 парушэньні за чатыры дні, яўка завышаная удвая

Дададзена 16.11.2019 11:04:01 | 500 праглядаў

За чатыры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў назіральнікі кампаніі «Права выбару» зафіксавалі 353 парушэньні выбарчага заканадаўства, паведаміў падчас онлайн-брыфінгу 16 лістапада прэс-сакратар кампаніі, намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

353 парушэньні, 204 скаргі

Паводле Аляксея Янукевіча, пераважаюць наступныя парушэньні:

  • неналежнае забесьпячэньне захаванасьці скрыняў для датэрміновага галасаваньня,
  • разыходжаньне колькасьці тых, хто прагаласаваў, названае ў пратаколах камісій, з падлікамі назіральнікаў.

За 4 дні галасаваньня па факце гэтых і іншых парушэньняў пададзена 204 скаргі.

Афіцыйныя дадзеныя аб яўцы завышаныя больш чым у два разы

Выніковая палітычная ацэнка ўмоваў правядзеньня парлямэнцкіх выбараў 2012 годуКаардынатар кампаніі «Права выбару» Алесь Сілкоў падчас брыфінгу заявіў, што афіцыйныя дадзеныя аб яўцы, апублікаваныя Цэнтравыбаркамам па выніках 4 дзён датэрміновага галасаваньня, завышаныя больш чым у два разы.

Як сьцьвярджае Сілкоў, калі грунтавацца на дадзеных па тых акругах, дзе «Права выбару» вядзе пастаяннае назіраньне, дык сярэдняя яўка за чатыры дні датэрміновага галасаваньня па ўсёй краіне «выкрышталізоўваецца на ўзроўні 12%», у той час як Цэнтравыбаркам паведамляе аб 27,5% яўкі.

Паводле назіральнікаў кампаніі, самая нізкая яўка ў Гомельскай-Цэнтральнай акрузе № 33 — 8,9% за чатыры дні, а паводле дадзеных камісій — 14,8%; самая высокая яўка — 18,5% — зафіксаваная ў Коласаўскай акрузе № 106 у Менску, куды вельмі інтэнсіўна ідуць галасаваць з інтэрнатаў студэнты, паведаміў Янукевіч.

«Нават гэтыя 12% яны робяць усялякімі накруткамі, выкарыстоўваючы ўсе магчымасьці. А калі аб’яўленая яўка на ўзроўні 27,5%, выбары становяцца проста гістэрычныя», — сказаў Алесь Сілкоў.

На ягоную думку, улады разумеюць, што рэальную яўку на выбары яны не забясьпечаць, але «дадзены загад — павінна быць яўка», таму і пачынае павялічвацца колькасьць участкаў, дзе ёсьць несупадзеньне колькасьці тых, хто прагаласаваў паводле падліках назіральнікаў, і лічбаў, адлюстраваных у пратаколах. Калі першыя два дні такіх участкаў з 319 [за якімі вядзе назіраньне кампанія] было каля 30%, дык цяпер «гэта стала павальна».

Як адзначыў Янукевіч, «тое, што на акругах, дзе „Права выбару“ вядзе назіраньне, афіцыйныя лічбы яўкі значна ніжэйшыя, чым сярэднія па краіне, якія абвяшчае Лідзія Ярмошына, сьведчыць, што прысутнасьць назіральнікаў хоць і ня стрымлівае камісіі ад маніпуляцый, усё ж змушае іх рабіць гэта больш абачліва і асьцярожна».

Прадстаўнікі кампаніі «Права выбару» ажыцьцяўляюць татальнае назіраньне на ўсіх участках дзевяці акругаў ва ўсіх абласных цэнтрах, Менску і Бабруйску (Берасьцейская-Ўсходняя № 3, Віцебская-Чкалаўская № 18, Гомельская-Цэнтральная № 33, Горадзенская-Цэнтральная № 51, Бабруйская-Ленінская № 78, Магілёўская -Ленінская № 84, Магілёўска-Цэнтральная № 85, у Менску — Пушкінская № 103 і Коласаўская № 106).

«Ужо можна зрабіць выснову, што сёлетняя кампанія праводзіцца па старых алгарытмах», – адзначыў сукаардынатар кампаніі «Права выбару», намесьнік страшыні Партыі БНФ Зміцер Салошкін.

Па ягоных словах, у прыватнасці выкарыстоўваецца прымус для ўдзела ў датэрміновым галасаванні на тых участках, дзе ёсць інтэрнаты, прадпрыемствы. Па выніку розніца яўкі на такіх участках са з тымі, што знаходзяцца ў спальных раёнах, дасягае 10 разоў. «Асноўная накрутка яўкі, пры гэтым, чакаецца бліжэй да асноўнага дня галасавання», – падкрэсліў Салошкін.

Паводле Радыё Свабода і Права Выбару

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.