Партыя БНФ » Незалежныя назіральнікі адзначаюць актыўную кампанію кандыдатаў ад БНФ на Гарадзеншчыне
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Незалежныя назіральнікі адзначаюць актыўную кампанію кандыдатаў ад БНФ на Гарадзеншчыне

Дададзена 15.11.2019 11:54:15 | 478 праглядаў

Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» па Гарадзенскай вобласці Раман Юргель адзначае актыўную кампанію кандыдатаў ад БНФ, вылучаных на Гарадзеншчыне.

У датэрміновых выбарах улады працягваюць ужываць адміністрацыйны рэсурс, прыцягваюць, часам прымусова, грамадзянаў да галасавання. Кажа назіральнік:

Раман Юргель— Выбарчыя камісіі ўсіх рэгіструюць зараз. Няма ніякіх недарэчнасцяў, таму што, як сказала і Лідзія Ярмошына, выбары вельмі кволыя, вельмі слабыя, мала кандыдатаў. Няма канкурэнцыі, няма моцнай агітацыі. Няма жадання ў саміх кандыдатаў праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі, ладзіць пікеты і актыўна працаваць з-за адсутнасці каманд. Таму назіральнікаў усюды рэгіструюць.

Канешне, некаторыя акругі забяспечаны дэмакратычнымі кандыдатамі, якія праяўляюць актыўнасць, як у Гародні, так і ў вобласці. Метавіта там і засяроджаны сілі незалежных, альбо партыйных назіральнікаў. Кажа Раман Юргель:

— На тых акругах, дзе ідуць дэмакратычныя кандыдаты, ёсць партыйнае назіранне, якое з камандамі сваімі робяць самі кандыдаты. Таксама прысутнічаюць і незалежныя назіральнікі ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Найбольш актыўна працавалі на этапе перадвыбарчай агітацыі Вадзім Саранчукоў — Партыя БНФ, акруга № 51, Віктар Марчык — Партыя БНФ, акруга № 58, Павел Станеўскі акруга № 48, «Справядлівы Свет».

Паводле газэты “Новы Час

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.