Партыя БНФ » Інтэрвію кандыдаткі Надзеі Салаўёвай магілёўскаму рэгіянальнаму парталу “Машэка”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Інтэрвію кандыдаткі Надзеі Салаўёвай магілёўскаму рэгіянальнаму парталу “Машэка”

Дададзена 16.11.2019 12:01:31 | 1,305 праглядаў

Напярэдадні выбараў магілёўскі рэгіянальны партал “Машэка” публікуе інтэрвію з Надзеяй Салаўёвай, кандыдаткай ў дэпутаты ад Партыі БНФ па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85.

Nadzeya-Salau-e-va-648x432Нарадзілася 21 жніўня 1979 года ў горадзе Віцебску. У 2001 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М. Машэрава па спецыяльнасці “Англійская і нямецкая мова”. З 2001 года па 2006 год працавала выкладчыкам англійскай мовы ў Віцебскім філіяле прыватнай установы адукацыі “Інстытут сучасных ведаў імя А.М. Шырокава”. З 2008 года па цяперашні час – індывідуальны прадпрымальнік, узначальвае свой уласны бізнес “Англійскі за 80 дзён”. У 2015-2016 гадах вывучала дзяржаўнае кіраванне па міжнароднай праграмме SYMPA (School of Young Managers in Public Administration). Сябра Партыі БНФ. Пражывае ў горадзе Магілёве. Замужам. Мае дачку.

Почему вы решили выдвинуть свою кандидатуру? Что вас смотивировало?

Па-першае, сваім прыкладам хачу паказаць, што нам Беларусам ужо пара самім штосьці актыўна рабіць, каб выйсці з кола стагнацыі краіны, а не спадзявацца пасіўна на тое, што «ўсё само зробіцца», «Бог дапаможа» і «мы ні на што не ўплываем». Гэта ганебная пазыцыя. Па-другое, я хачу яшчэ раз сказаць, што выбараў у Беларусі няма, галасы выбаршчыкаў ніхто не лічыць, інстытут выбараў знішчаны, чым дзяржава прыніжае годнасць чалавека. А выбары ў Беларусі патрэбныя, як ніколі, бо яны – спосаб вырашэння цяжкасцей і праблем у экономіцы і палітыцы.

Какая на ваш взгляд самая актуальная проблема в Могилеве?

Самая актуальная праблема на сёння, што адрознівае Магілёў ад іншых гарадоў – Экалогія. Свабодная Эканамічная Зона забудоўваецца шкоднымі для экалогіі і здароўя прадпрыемствамі. Прадпрыемствы СЭЗ парушаюць эканамічнае заканадаўства і атручваюць горад разам з жыхарамі. Як следства – павелічэнне колькасці людзей, што захварэлі на рак. Статыстыка анказахворванняў скрываецца дзяржавай. Магілёўцы мусяць аб’яднацца вакол праблемы экалогіі, бо гэта тычыцца нашага лёсу і лёсу нашых дзяцей.

Какая на ваш взгляд самая актуальная проблема в Беларуси?

Карупцыя – самая вялікая праблема Беларусі, якая дасягнула грандыёзных маштабаў. З-за яе краіна не развіваецца і Беларусь далёка пазаду ад усіх краін Еўропы. Сумна гэта бачыць ў 21 стагоддзі. Бо людзі на адказныя пасады не выбіраюцца па іх прафесійных якасцях, а прызначаюцца па іх прыхільнасці да рэжыму. Таму не будуць ніколі пызначэнцы рабіць сваю працу на карысць людзей і дзяржавы, а толькі для таго, хто іх прызначыў.

Расскажите о своих увлечениях, хобби?

Маё хобі – мая праца, змежныя мовы, англійская – у прыярытэце.

Какие качества в людях вы цените больше всего?

Мэтанакіраванасьць і амбіцыёзнасьць. Захапляюся людзьмі, якія ставяць мэты і імкнуцца іх дасягнуць, пераадольваючы рознага кшталту перашкоды. Паважаю такіх.

Что бы вы хотели сказать своим избирателям?

Запісвайцеся ў назіранне. Ідзіце даверанымі асобамі дэмакратычных кандыдатаў, каб пракантраляваць падлік галасоў і адстаяць свой. Бо мы выбіраем наш лёс на бліжэйшыя 4 гады. І гэтыя 4 гады будуць, альбо пачаткам выхаду з стагнацыі, альбо – далейшым пагружэннем на дно.

Паводле магілёўскага рэгіянальнага парталу “Машэка

Чэрвень 2023
M T W T F S S
« May    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.