Партыя БНФ » Справаздача па выніках незалежнага назірання за перадвыбарчай агітацыяй
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Справаздача па выніках незалежнага назірання за перадвыбарчай агітацыяй

Дададзена 17.11.2019 12:09:43 | 198 праглядаў

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Напярэдадні дня галасавання незалежныя назіральнікі апублікавалі высновы па выніках назірання за перадвыбарчай агітацыяй:

-  рашэннямі мясцовых выканкамаў былі створаныя добрыя ўмовы для правядзення перадвыбарчай агітацыі: колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў дэпутаты павялічылася ў параўнанні з выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 2016 года; у большасці выбарчых акруг для агітацыйных масавых мерапрыемстваў выканкамы вызначылі любыя прыгодныя для гэтых мэтаў месцы, за выключэннем некаторых абмежаванняў; месцы для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў былі зручнымі, колькасць памяшканняў для сустрэч кандыдатаў з выбарцамі таксама павялічалася ў параўнанні з выбарамі 2016 года;

- негледзячы на вялікую колькасць зарэгістраваных кандадытаў у дэпутаты, адзначана іх невысокая актыўнасць у выкарыстанні магчымасцяў вядзення перадвыбарчай агітацыі: 47,7% ад агульнай колькасці зарэгістраваных кандыдатаў удзельнічалі ў тэледэбатах, 58,9% – апублікавалі свае перадвыбарчыя праграмы; 73,9% – выступілі на тэлебачанні, 68,4% – па радыё; у параўнанні з мінулымі выбарамі скарацілася колькасць заяўленых кандыдатамі масавых мерапрыемстваў;

- у мэтах спрыяння праўладным кандыдатам у правядзенні перадвыбарчай агітацыі шырока выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс, у той час як для шэрагу незалежных і апазіцыйных кандыдатаў ствараліся перашкоды: утойванне або прадастаўленне недакладнай інфармацыі пра перадвыбарчае мерапрыемства, цэнзура матэрыялаў і інш;

- зафіксаваны выпадкі нядопуску ў эфір агітацыйных выступаў апазіцыйных кандыдатаў; АВК і кіраўніцтва дзяржаўных СМІ падчас агітацыі вельмі шырока прымянялі абмежаванні, устаноўленыя артыкулам 47 ВК, што ў большасці выпадкаў насіў характар цэнзуры і недапушчальнага абмежавання свабоды выказвання меркаванняў; у некаторых выпадках АВК прымалі рашэнні аб адмене рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты на падставе парушэння патрабаванняў артыкула 47 ВК;

- найбольш актыўна асвятлялі выбарчую кампанію незалежныя медыя, якія давалі матэрыялы пра характар правядзення пікетаў, аб скасаванні рэгістрацыі апазіцыйных кандыдатаў, паведамлялі пра зняцце выступаў кандыдатаў з эфіру; дзяржаўныя СМІ абмяжоўваліся пераважна афіцыйнай інфармацыяй, а ў пачатку датэрміновага галасавання актыўна транслявалі ідэю аб неабходнасці прыняць удзел грамадзянам у датэрміновым галасаванні.

З поўным тэкстам аналітычнай справаздачы можна азнаёміцца тут

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.