Партыя БНФ » Василь Раманаў узяў удзел у супольным пікеце дэмакратычных кандыдатаў Гомеля
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Василь Раманаў узяў удзел у супольным пікеце дэмакратычных кандыдатаў Гомеля

Дададзена 15.11.2019 11:27:33 | 165 праглядаў

У Гомлі на вуліцы Хатаевіча, што ў 10 хвілінах ад цэнтру гораду, у пятніцу прайшоў пікет з удзелам дзевяці апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты.

Васіль РаманаўПікеты ля супэрмаркета «Эўраопт» замовілі шэраг кандыдатаў у дэпутаты — , актывіст Партыі БНФ Васіль Раманаў, Тацяна Канеўская (рух «Маці 328»), незалежныя кандыдаты Юры Ганцэвіч і Алена Давыдава , а таксама сябра АГП Уладзімер Няпомняшчых ды іншыя.

На замову арганізатараў пікета прыватная замоўленая фірма змантавала сцэну для выступаў, але ахоўнікі супермаркета «Эўраопт» заявілі, што пікет — узгоднены, а сцэна — не. Ды разабралі яе.

Па стане на 17 гадзін на пляцоўцы каля супэрмаркету сабраліся каля 200 чалавек. Каля крамы — каля 20 супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Выступаюць кандыдаты ў дэпутаты, яны кажуць пра несправыядлівыя выбары і праблемы ў грамадзтве.

Кандыдат у дэпутаты фэрмэр Юры Ганцэвіч не даехаў да пікету — яго трактар затрымалі супрацоўнікі ДАІ і адагналі на штрафстаянку.

Калі затрымалі кандыдата-фэрмэра Юрыя Ганцэвіча, давераныя асобы кандыдата Алены Давыдавай — Юры Уласаў і Аляксей Елісееў — паехалі падтрымаць фэрмэра і раабрацца, за што яго затрымалі. «Іх двух зьбіла і затрымала міліцыя», — паведаміў Свабодзе блогер Сяргей Ціханоўскі.

Менскі блогер MozgOn, пра якога паведамлялася, што яго затрымалі, усё ж прыехаў на акцыю.

Акцыю анансаваў у сваім YouTube-канале «Страна для жизни» блогер Сяргей Ціханоўскі. Анонс пікета ў інтэрнэце меў больш за 40 тысяч праглядаў – паведамляе Радыё Свабода.

«У Беларусі няма сумленных выбараў, не зьмяняецца ўлада, няма незалежных судоў, няма свабоды сходаў; намі кіруюць людзі, якіх мы не выбіраем; прымаюцца законы, якія шкодзяць нашай краіне. Неўзабаве мы можам стаць часткай іншай дзяржавы, і нас пра гэта нават не спытаюць. Мы павінны ўзяць на сябе адказнасьць, калі мы хочам перамен», — казаў у запрашэньні на сустрэчу Сяргей Ціханоўскі.

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.