Партыя БНФ » Старшыня БНФ: “Ад усіх гэтых саюзаў беларускі народ толькі страчвае!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ: “Ад усіх гэтых саюзаў беларускі народ толькі страчвае!”

Дададзена 19.11.2019 10:04:14 | 481 праглядаў

У Маскве адбываецца паседжанне Саўміна Саюзнай дзяржавы. На ім узгадняюцца так званыя „дарожныя мапы” для паглыблення інтэграцыі Саюзнай дзяржавы. Іх плануецца падпісаць 8 снежня, у дзень 20-годдзя падпісання пагаднення аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

расея турмаПа меркаванні старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, гэта дарэмная згуба часу. Трэба займацца не інтэграцыйнымі праектамі, а ўзмацняць суверэнітэт і незалежнасць краіны.

За ўсе гэтыя гады існавання Саюза, не толькі Саюза Беларусі з Расеяй, але і іншых палітычных суб’ектаў на постсавецкай прасторы, беларускі народ у эканамічным плане толькі церпіць вялікія страты.

“Паміж Расеяй і Беларуссю падпісана шмат дамоваў, але яны працуюць вельмі дрэнна, ці не працуюць увогуле. Калі сумленна падлічыць, з-за гэтага саюзу з Расеяй мы атрымалі больш негатыву, больш адмоўнага для краіны і народу, чым карыснага. Таму Партыя БНФ выступае супраць такіх адносінаў, супраць навязвання „паглыбленай інтэграцыі”, – сказаў Рыгор Кастусёў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

З нагоды ціску на Беларусь з боку Расеі і таемных перамоваў пра магчымую здачу эканамічнага сувэрэнітэту краіны Зьезд БНФ 21 верасьня прыняў заяву “Не – зьнішчэньню беларускай незалежнасьці пад выглядам “эканамічнай інтэграцыі зь Расеяй”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.