Партыя БНФ » Лідэры БНФ наведваюць Вільню на пахаваньне паўстанцаў Каліноўскага
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэры БНФ наведваюць Вільню на пахаваньне паўстанцаў Каліноўскага

Дададзена 21.11.2019 11:15:43 | 332 праглядаў

Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных партыяў і арганізацый збіраюцца прыняць масавы ўдзел у цырымоніі перапахавання Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў у Вільні.

каліноўскіСрод сотняў беларусаў, які выправіліся гэтымі днямі ў Вільню, таксама і старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які плянуе  прысутнічаць на ўсіх мемарыяльных мерапрыемствах 22 – 23 лістапада.

Перапахаванне парэшткаў паўстанцаў і ў тым ліку Кастуся Каліноўскага – гэта гістарычная, найвялікшая падзея для Беларусі, для беларускага народа. На жаль, улады Беларусі да гэтага адносяцца не зусім так, як трэба. Таму прадстаўнікі беларускага народа там прымуць удзел. Я думаю, што там будуць тысячы і тысячы беларусаў. І гэтай падзеі будзе дадзена належная ацэнка і ўсім беларускім народам – сказаў Рыгор Кастусёў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Рыгор Кастусёў - выбары - 12Старшыня БНФ супрацьпаставіў стаўленьне беларускага народу да памяці паўстанцаў з  тым, як да гэтых гістарычных фактаў ставяцца цяперашнія аўтарытарныя ўлады:

Для Лукашэнкі – Каліноўскі пагроза ягонаму “аўтарытэту”. Зразумела, што ён не паедзе. Бо яму прыйшлося б прымаць удзел у мерапрыемствах, схіліць галаву перад гэтымі людзьмі, якія дамагаліся незалежнасці нашага краю, даць належную станоўчую ацэнку гэтым людзям. А цяперашняя ўлада няздольная гэта зрабіць, бо яна – небеларуская. Яна – пракрамлёўская, прамаскоўская і антыбеларуская – падкрэсліў Рыгор Кастусёў.

Ад 21 лістапада ў Вільні знахзодзіцца і дэлегацыя Менскай гарадской арганізацыі БНФ на чале з намеснікам старшыні партыі Аляксеям Янукевічам. Падчас візыту старшыні Партыі БНФ у Вільню заплянаваная сустрэча з кіраўніцкай Рады БНР Івонкай Сурвілай.

Вадзім Саранчукоў Знак Івашкевіча 2019Шмат фронтаўцаў едуць групамі ў Вільню гэтымі днямі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Наворыць намесьнік старшныі Партыі БНФ, лідэр гарадзенскай фронтаўскай арганізацыі Вадзім Саранчукоў:

На пачатку лета мы распачалі кампанію Каліноўскі2019. Аб’явілі цэлы шэраг мерапрыемстваў прымеркаваных да паўстання, ушанавання памяці паўстанцаў, помнікі ставілі і канферэнцыі праводзілі. Самае асноўнае, што мы планавалі, на само перапахаванне зацікавіць і запрасіць людзей прыехаць у Вільню, удзельнічаць ва ўрачыстым мерапрыемстве. Сёння замоўлены аўтобус, высвятляецца пытанне з пражываннем. Я ведаю, што вельмі шмат гарадзенцаў збіраецца ехаць сваім транспартам. Спадзяюся, што чалавек 300-400 гарадзенцаў у мерапрыемствах у Вільні 22-23 лістапада прыме ўдзел. І ўвогуле гэта падзея, на якой варта быць кожнаму беларусу – сказаў Вадзім Саранчукоў у камэнтары Беларускаму Рыдыё Рацыя.

На думку палітыка падзеі ў Вільні 22-23 лістапада важныя для кожнага Беларуса:

– У Беларусі на сёння вельмі не хапае вобразаў герояў. І Каліноўскі акурат такі вобраз, і паплечнікі ягоныя акурат менавіта такі вобраз. Жыццёвыя і каштоўнасныя арыенціры, да якіх павінен імкнуцца кожны.

Вадзім Саранчукоў выказаў упэўненасць, што на мерапрыемствы ў Вільню прыедзе некалькі сотняў чалавек з усёй Гарадзеншчыны. Вядома таксама, што ў мерапрыемствах у Вільні прымуць удзел прадстаўнікі незалежнага Саюзу Палякаў.

22 лістапада Радыё Свабода будзе трансьляваць у жывым відэаэфіры віленскія ўрачыстасьці перапахаваньня Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстаньня 1863–64 гадоў.

Жывая трансьляцыя з Катэдральнага пляцу распачнецца ў 9.30 і завершыцца пасьля 17.00. Эфір будуць весьці журналісты Свабоды Аляксандра Дынько і Дзьмітры Гурневіч.

Трансьляцыя будзе даступная на сайце svаboda.org, а таксама ў сацсетках:

    • Youtube
    • Facebok
    • Vkontakte

Фотрарэпартаж: Вільня напярэдадні ўрачыстасьцяў

01151D46-DB28-464B-8AC5-0FCB471D0388_w1023_s

 

Беларускі грамадзкі камітэт ушанаваньня памяці паўстанцаў апублікаваў папярэдні плян мерапрыемстваў на 22–24 лістапада з нагоды перапахаваньня паўстанцаў 1863–1864 гадоў у Вільні.

22 лістапада, пятніца

11.00–11.45 — Разьвітаньне грамадзкасьці з паўстанцамі ў Катэдральным касьцёле Вільні (уваход свабодны).

12.00 — Пачатак урачыстай імшы ў Катэдральным касьцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Катэдральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).

13.20 — Пачатак пешай разьвітальнай працэсіі ад Катэдральнага касьцёла да могілак Росы.

14.00 — Цырымонія пахаваньня парэшткаў у калюмбарыі капліцы на могілках Росы.

Вечар — Канцэрт гурта «Dzieciuki» (дакладны час і месца агучаць пазьней).

23 лістапада, субота

11:00 — Грэка-каталіцкае богаслужэньне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гадоў у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B).

13:00 — Сустрэча грамадзкасьці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі (дакладныя час і месца назавуць пазьней).

16:00 — Містэрыя: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысьвечаны паўстаньню 1863-1864 гадоў (дакладны час і месца назавуць пазьней).

18:00 — Паўстанцкі ланцуг: жалобнае грамадзкае шэсьце са зьнічамі ад Вострай брамы да могілак Росы.

24 лістапада, нядзеля

12:00 — Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за спакой паўстанцаў у касьцёле Сьв. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17).

14:00 — 16:00 — Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясьцінах Вільні. Сустрэча каля касьцёла Сьв. Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17).

Афіцыйны плян дзяржаўных мэмарыяльных мэрапрыемстваў вывешаны на сайце амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Менску.

22 ноября 2019 г., Вильнюс

8.30 ч. Вынос гробов руководителей и участников восстания 1863–1864 гг. из внутреннего двора Дворца правителей Великого княжества Литовского. Торжественное построение на Кафедральной площади

8.40 ч. Внос гробов руководителей и участников восстания 1863–1864 гг. в Кафедральный собор-базилику Св. Станислава и Св. Владислава

9.00–11.30 ч. Общественное прощание

11.45 ч. Прибытие официальных лиц и иностранных делегаций в Кафедральный собор-базилику Св. Станислава и Св. Владислава

12.00 ч. Святая Месса в Кафедральном соборе-базилике Св. Станислава и Св. Владислава. Св. Мессу служит архиепископ-митрополит Гинтарас Грушас, участвуют епископы и военные капелланы Литвы, Польши, Беларуси. (Вход в Кафедральный собор будет ограничен, будет проводиться видеотрансляция на экране на Кафедральной площади (прямая трансляция LRT)

После Св. Мессы следуют прощальные речи официальных государственных лиц

13.20 ч. Вынос гробов руководителей и участников восстания 1863–1864 гг. из Кафедрального собора-базилики Св. Станислава и Св. Владислава. Траурная процессия направляется на Старое кладбище Расу

(Маршрут траурной процессии: ул. Врублевскё, Швентарагё, Пилес, Диджёйи, Аушрос Варту, Пелесос, Расу до Старого кладбища Расу)

~ 14.00 ч. Остановка траурной процессии у Аушрос Вартай (Острая брама). Песнопения на литовском, польском и белорусском языках

~ 14.30 ч. Прибытие траурной процессии на Старое кладбище Расу. (Вход на Старое кладбище Расу будет ограничен, будет проводиться видеотрансляция на экране (прямая трансляция LRT)

14.40 ч. Внос гробов руководителей и участников восстания 1863–1864 гг. в часовню Старого кладбища Расу, последнее прощание

Окончание официальной части перезахоронения

Окончание государственного перезахоронения: памятный салют в честь руководителей и участников восстания 1863–1864 гг., а также всех сражавшихся и погибших за Свободу

~ 16.00 ч. Часовня Старого кладбища Расу, в которой похоронены руководители и участники восстания 1863–1864 гг., открыта для общественного посещения

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.