Партыя БНФ » Заява грамадзянскай супольнасьці з нагоды выбарчай кампаніі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява грамадзянскай супольнасьці з нагоды выбарчай кампаніі

Дададзена 22.11.2019 1:52:53 | 256 праглядаў

Заява Каардынацыйнага камітэту БНП ФГС УП з нагоды парламенцкай выбарчай кампаніі 2019 году ў Рэспубліцы Беларусь.

forum_gs_upКаардынацыйны камітэт беларускай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнэрства, у межах якой аб’яднаныя больш за 80 арганізацыяў грамадзянскай супольнасці Беларусі, грунтуючыся на:

-заяве аб папярэдніх высновах і заключэннях Місіі міжнародных назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека і Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе,

-аналітычнай справаздачы грамадзянскай кампаніі “Праваабаронцы за вольныя выбары”,

-прамежкавых справаздачах кампаніі назірання “Права выбару 2019”,

-маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў, праведзеным ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”,

лічыць, што працэс выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання не адпавядаў патрабаванням міжнародных стандартаў і нацыянальнаму заканадаўству.

У прыватнасці:

-У склад выбарчых камісіяў не былі ўключаныя большасць заяўленых прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый і незалежных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці.

-Пераважна апазіцыйныя прэтэндэнты атрымалі адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ці іх рэгістрацыя была скасаваная выбарчымі камісіі паводле фармальных прычынаў.

-Адсутнічалі роўныя ўмовы доступу ўсіх кандыдатаў да дзяржаўных СМІ.

-Працэдура датэрміновага галасавання засталася непразрыстай, адзначаліся факты доступу невядомых людзей у памяшканні аднаго з выбарчыў участкаў у начны час і спробы ўкіду бюлетэняў. Адзначаныя факты прымусу выбарнікаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні.

-Працэдура падліку галасоў засталася непразрыстай для назіральнікаў.

-Адзначаныя факты чынення перашкодаў у працы журналістам незалежных СМІ.

Сыходзячы з фактаў, якія прыведзеныя вышэй, Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы форуму грамадзянскай супольнасці:

-заяўляе аб непрызнанні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання дэмакратычнымі, свабоднымі і адкрытымі;

-выказвае шкадаванне ў сувязі з тым, што Беларусь не скарысталася шанцам наблізіцца да міжнародных стандартаў правядзення выбараў;

-заклікае беларускія ўлады выканаць усе рэкамендацыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і Парламенцкай асамблеі Савету Еўропы;

-заклікае кіраўніцтва Еўрапейскага Саюзу і Еўрапейскай камісіі стала замацаваць пытанне правядзення выбараў у Беларусі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў павестках двухбаковых (каардынацыйная група ЕС-Беларусь і Дыялог па правах чалавека) і шматбаковых сустрэчаў у межах Усходняга партнёрства.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.