Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў і намесьнік старшыні Аляксей Янукевіч атрымалі мэдаль “100 гадоў БНР” з рук Івонкі Сурвілы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў і намесьнік старшыні Аляксей Янукевіч атрымалі мэдаль “100 гадоў БНР” з рук Івонкі Сурвілы

Дададзена 24.11.2019 3:19:01 | 179 праглядаў

У Вільні былі ўручаныя мэдалі Рады БНР у гонар 100-годзьдзя Незалежнасьці БНР грамадзкім і палітычным дзеячам зь Беларусі, якія прыехалі на пахаваньне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў.

Мэдалі 100 гадоў БНРУганараваньне адбылося на сустрэчы зь беларускай грамадзкасьцю ў Доме нацыянальных абшчынаў.

Як паведамляе Радыё Свабода, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла сказала, што мае вялікую прыемнасьць спаткацца зь людзьмі зь Беларусі, чые заслугі ў справе барацьбы за дэмакратыю ацэненыя ўзнагародай, якую ёй ужо даводзілася ўручаць дзеячам дыяспары.

Ад імя тых, хто атрымаў мэдаль раней, выступіў пісьменьнік Уладзімер Арлоў. Ён выказаў упэўненасьць, што ў будучай дэмакратычнай Беларусі мэдаль будзе прыроўнены да вышэйшай дзяржаўнай узнагароды.

78254924_10215004321317547_5454524787072172032_nМэдалі БНР-100 з рук Івонкі Сурвілы атрымалі намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сьвятар а. Андрусь Абламейка, мастак Аляксей Марачкін, рэжысэр, пастаноўшчык спэктаклю «Кастусь Каліноўскі» па п’есе Уладзімера Караткевіча (1978) Валер Мазынскі, заснавальнікі «Майстроўні» Вінцук Вячорка і Сяргей Дубавец, мастак Алесь Пушкін, скульптар Генік Лойка, дэпутат Незалежнасьці Юрась Беленькі, палітык Анатоль Лябедзька, заснавальнік БЗВ Мікола Статкевіч, паэт Уладзімер Някляеў, палітык і былы палітвязень Павал Севярынец, гісторык Аляксандар Краўцэвіч, грамадзкі актывіст Андрэй Стрыжак, мэцэнат Павал Бераговіч (Падкарытаў), кіраўнік арганізацыі Беларуская нацыянальная памяць Анатоль Міхнавец, арганізатары сьвяткаваньня БНР-100 Франак Вячорка і Павал Белавус.

Узнагароджаных прывітаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Таксама ў Вільні ад Івонкі Сурвілы мэдалі атрымалі былы палітвязень Вячаслаў Сіўчык, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, рэдактар беластоцкай «Нівы» Яўген Вапа, былы народны дэпутат СССР Аляксандар Дабравольскі.

76905062_2723004634430236_6248084067330293760_n

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.