Партыя БНФ » Старшыня БНФ: “Справай Чудзянцова рэжым пачаў прэзыдэнцкую кампанію”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ: “Справай Чудзянцова рэжым пачаў прэзыдэнцкую кампанію”

Дададзена 25.11.2019 11:29:02 | 173 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў у фэйсбуку затрыманьне на мяжы з Польшчай беларускага журналіста Ўладзімера Чудзянцова.

Інфармацыя пра магчымае затрыманьне Ўладзімера Чудзянцова зьявілася ўдзень 22 лістапада. Удзень 22 лістапада ў міліцыі Берасьця пацьвердзілі, што журналіст Уладзімер Чудзянцоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага раёну. У рэчах Уладзімера Чудзянцова ў цягніку знайшлі 0,87 грама марыхуаны. Перад памежным кантролем ён пісаў сябру, што можа здарыцца правакацыя. Падчас ператрусу ў Чудзянцова ў кватэры ў Менску таксама знайшлі пакункі зь невядомымі рэчывамі. Ягоная маці Ніна Зуева сумняваецца, што яны належаць Уладзімеру.

Старшыня Партыі БНФ расцэньвае справу Чудзянцова як пачатак анансаванай Лукашэнкам кампаніі застрашэньня грамадзкасьці напярэдадні будучых прэзыдэнцкіх выбараў:

Рыгор КастусёўСёння роўна тыдзень, як у Беларусі завяршылася чарговая выбарчая кампанія па прызначэнні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў  сёмага склікання. Кампанія, як намі і прагназавалася, прайшла па самым жорсткім сцэнары ў параўнанні з іншымі выбарчымі кампаніямі па выбарах дэпутатаў.

У агітацыйны перыяд, асноўны дзень галасавання 17 лістапада 2019 г. і пасля гэтага дня, на працягу цэлага тыдня з усіх дзяржаўных СМІ, вуснамі дзяржаўных прапагандыстаў і вуснамі самаго Лукашэнкі на галовы прадстаўнікоў апазіцыйных структураў, былых кандыдатаў, назіральнікаў, ды і проста – сумленных людзей былі вылітыя тоны прапагандысцкага бруду з пагрозамі “адкручвання галоваў” і “выкручвання рук”.

І калі раней гэтае “адкручванне галоваў” і “выкручванне рук” у асноўным выражалася ў афармленні штрафаў, у арыштах і затрыманнях нязгодных з рэжымам праз адміністрацыйныя пратаколы за “выражался нецензурной бранью”, “справлял нужду в общественном месте” і т.д., то праз затрыманне і арышт У.Чудзянцова за “кантрабанду марыхуаны”, рэжым распачынае яшчэ больш жорсткі сцэнар дзеянняў па падрыхтоўцы і правядзенні чарговай выбарчай кампаніі – “выбараў” прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе.

Праз арышт Чудзянцова ўлады імкнуцца “забіць двух зайцоў”.

Па-першае – гэта сігнал усім прапагандыстам і журналістам дзяржаўных СМІ, якія працуюць на рэжым, аб тым, што будзе з імі, калі яны раптам надумаюць памяняць свае погляды, здрадзіць А.Лукашэнку і пачаць казаць праўду. Бо ў свой час Чудзянцоў вельмі актыўна працаваў на рэжым, усяляк усхваляючы кіраўніка краіны. А А.Лукашэнка такім сваім прыхільнікам, прадстаўнікам яго каманды звычайна здрады не даруе.

Па-другое – гэта сігнал апазіцыйным структурам, што “гульні” ў выглядзе пратаколаў за “нецензурную брань” і “нужду в общественном месте” закончыліся, и пачынаецца новы, больш жорсткі этап “адкручвання і выкручвання”- праз узбуджэнні крымінальных справаў.

Такім чынам рэжым распачаў чарговую прэзідэнцкую выбарчую кампанію, з чым усіх грамадзян краіны можна павіншаваць.

Ну, а калі паразмысліць над тым, што адбылося з Чудзянцовым, без усялякай палітыкі, проста па чалавечы,то складваецца ўражанне, што беларускія сілавыя структуры ўжо нават не могуць здзейсніць і правакацыі, якая б выглядала больш-менш праўдападобна. Бо тое, што чалавек, едучы з Беларусі ў Еўропу, будзе везці з сабой праз мяжу марыхуану, выглядае абсурдна.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.