Партыя БНФ » На могілкі Росы ў Вільні прывезлі з Беларусі зямлю з магілаў паўстанцаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На могілкі Росы ў Вільні прывезлі з Беларусі зямлю з магілаў паўстанцаў

Дададзена 26.11.2019 12:02:19 | 217 праглядаў

Актывісты Партыі БНФ з Лідчыны прывезлі ў Вільню на перапахаване Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў таксама і зямлю з магілаў паўстанцаў на Лідчыне.

72844282_987382588263059_7707890588783214592_nЯшчэ загадзя яны аб’ехалі ў сваім рэгіёне ўсе вядомыя месцы баёў і пахаваняў паўстанцаў 1863 года і ўзялі там па жмені зямлі, каб дазахаваць яе пасля ў Вільні, побач з іншымі ўдзельнікамі і кіраўнікамі паўстання – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Гаворыць сябра Сойму Партыі БНФ з Бярозаўкі Вітольд Ашурак:

– Гэта сімвалічны жэст. Ён надзвычай важны. Важна не толькі прынесці частку зямлі тых герояў, дзе яны зараз спяць, да правадыра паўстання. Важна адчуць сувязь паміж тымі героямі і намі цяперашнімі, нашай беларускай нацыяй. Падзеі 22 лістапада паказалі, што сувязь існуе, сувязь моцная і беларуская нацыя мацнее. 

Таксама вядома, што такі ж самы жэст зрабілі і актывісты з Гарадзеншчыны, Вілейшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі.


Дэлегацыя з Вілейкі на пахаванні паўстанцаў у Вільні. Фота з суполкі “Навіны Вілейкі і Вілейшчыны”.

У Вільні, ля капліцы, дзе пахавалі Каліноўскага і іншых паўстанцаў, вілейчукі пакінулі зямлю з Вілейшчыны – з магіл паўстанцаў ля вёскі Уладыкі, з Куранца, і з месца бою Біты Лог, што ля вёсцы Каралеўцы – перадае Рэгіянальная Газэта.

Віктар Кавальчук з Мядзела прыехаў у Вільню на пахаванне герояў з намаляваным сваімі рукамі партрэтам Каліноўскага і зямлёй з магілы паўстанцаў з Княгініна.


Партрэт, намаляваны Віктарам Кавальчуком з Мядзела і зямля з княгінінскай магілы паўстанцаў. Фота Белсат.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.