Партыя БНФ » Экс-кандыдатка ў дэпутаты ад БНФ Ірына Амельянчук уганараваная прызам “Праект года” у Берасьці ад агенцыі “Дзедзіч”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Экс-кандыдатка ў дэпутаты ад БНФ Ірына Амельянчук уганараваная прызам “Праект года” у Берасьці ад агенцыі “Дзедзіч”

Дададзена 01.12.2019 12:04:09 | 208 праглядаў

Берасцейская Агенцыя рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» падвяла вынікі прэміі «Праект году» і «Валанцёр года».

2proekt_goda_brest_231119_piskur_bg-2Нагадаем, да 21 лістапада ўсе жадаючыя змаглі прагаласаваць онлайн за адзін з 10 праектаў, рэалізаваных грамадскімі актывістамі Брэста ў гэтым годзе. Паралельна прайшло галасаванне членаў Савета АРР «Дзедзіч».

У фінал выйшлі тры праекты. Аўтары прэзентавалі іх падчас урачыстай цырымоніі ў суботу 23 лістапада ў гатэлі «Эрмітаж». Ўладальніка галоўнага прыза выбралі госці мерапрыемства.

Перамогу ў конкурсе атрымаў праект Animalhelp ініцыятывы «Абарона правоў жывёл», які атрымаў большасць галасоў прысутных. Праект накіраваны на скарачэнне колькасці бяздомных жывёл гуманным шляхам. Асноўная мэта – аказанне экстраннай і доўгатэрміновай дапамогі жывёлам, якія трапілі ў складаную сітуацыю. Зараз аўтары працуюць над стварэннем у горадзе стрыт-арт аб’екта, які нагадваў бы пра важнасць праблемы бяздомных жывёл. Аўтар праекта і кіраўнік валанцёрскай ініцыятывы Ірына Амельянчук атрымала дыплом і галоўны прыз конкурсу МФУ HP LaserJet Pro M28a.

Нагадаем, Ірына Амельянчук балятавалася кандыдатам у дэпутаты ад Партыі БНФ на нядаўніх парламенцкіх выбарах.

rbthdr

Ірына Амельнчук з дыплёмам

btr

… і з дакументамі на прыз

btrhdr

Сябра Сойму БНФ і лідэр “Дзедзіча” Зьміцер Шыманскі

btrhdr

Паводле “Берасьцейскай газэты

 

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.