Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў – пра праект закона аб “гарантыях экс-прэзыдэнту”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў – пра праект закона аб “гарантыях экс-прэзыдэнту”

Дададзена 02.12.2019 12:02:05 | 194 праглядаў

Ці паўплывае законапраект аб гарантыях для экс-прэзідэнта Беларусі на намеры Аляксандра Лукашэнкі заставацца ва ўладзе?

Дэпутат Ганна Канопацкая прапанавала прыняць закон аб гарантыях для экс-прэзідэнта Беларусі, які б забяспечыў яму пажыццёвую ахову, медабслугоўванне, пенсію ў памеры 75% ад заробку прэзідэнта, магчымасць мець штат памочнікаў, замацаванне адной з рэзідэнцый кіраўніка дзяржавы.

Ці cвоечасовая такая ініцыятыва і ці варта надаць ёй форму закона?

Рыгор Кастусёў (2)Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у каментары UDF.BY адзначыў, што ставіцца да агучанага ў прапанове скептычна.

“Калі б гэты закон і прапанова Канапацкай спрацавалі станоўча, І Аляксандр Лукашэнка сышоў бы са сваёй пасады без усялякіх эксцэсаў, то я б за гэты закон таксама прагаласаваў бы дзвюма рукамі. Алё, на жаль, пра гэтя можна толькі марыць”, – сказаў Кастусёў.

Палітык адзначыў, што падобных прапаноў аб гарантыях экс-прэзідэнту за час знаходжання Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка краіны была процьма. Але ні адну з іх ён не ўспрыняў.

Старшыня Партыі БНФ лічыць, што і ў гэты раз стаўленне да ініцыятывы з боку Лукашэнкі будзе ранейшым.

«Думаю, Лукашэнка намераны заставацца пры ўладзе, пакуль гэтя будзе яму дазваляць здароўе», – сказаў Кастусёў.

Калі абстрагавацца ад персоны цяперашняга кіраўніка краіны, то ці варта прымаць закон, якія змяшчаюць пералічаныя гарантыі для экс-прэзідэнта?

Старшыня Партыі БНФ адказаў станоўча.

«У любой дзяржаве павінен быць закон для гарантавання бяспекі былым кіраўнікам. Справа ў тым, што яны валодаюць сакрэтнымі звесткамі гэтай дзяржавы. Таму гэта нармальная з’ява, што краіна павінна забяспечыць былому кіраўніку бяспеку І прыстойнае існаванне. Такі закон можа быць і ў Беларусі “, – адзначыў Кастусёў.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.