Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч будзе прадстаўляць партыю на сэсіі парламенцкай асамблеі Усходняга партнэрства
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч будзе прадстаўляць партыю на сэсіі парламенцкай асамблеі Усходняга партнэрства

Дададзена 05.12.2019 6:09:40 | 538 праглядаў

Восьмая сесія Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Эўранэст) пройдзе 8—10 снежня ў Тбілісі.

euronest_5thsession_posterЯк паведамілі БелаПАН у прэс-службе Еўрапарламента, на сустрэчу запрошаныя прадстаўнікі беларускай апазіцыі. Афіцыйная дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў не запрошаная.

“Беларусь традыцыйна будзе на парадку дня, хоць ніякіх рашэнняў па гэтым пытанні не чакаецца”, — адзначылі ў прэс-службе. Сярод запрошаных на сустрэчу Еўранеста прадстаўнікоў апазіцыі — сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, актывіст руху „За Свабоду” Аляксандр Сілкоў, намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, дырэктар цэнтра даследаванняў і прагнозаў развіцця “Еўрапейскі дыялог”, экс-старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Парламенцкая асамблея Усходняга партнёрства (Эўранэст) створаная ў 2009 годзе. Планавалася, што ў яе ўвойдуць 60 дэпутатаў Еўрапарламента і па 10 дэпутатаў ад кожнай з шасці краін — удзельніц Усходняга партнёрства. Складанасці ўзніклі з Беларуссю, парламент якой не прызнаецца дэмакратычна абраным.

Парлямэнцкая асамблея Эўранэст ёсьць парлямэнцкім вымярэньнем праграмы Ўсходняга партнэрства. Гэты орган складаецца з сябраў Эўрапарлямэнту і парлямэнтарыяў Украіны, Малдовы, Армэніі, Азэрбайджана і Грузіі. Пасьля выбараў у Беларусі ў 2010 годзе, якія былі абвешчаныя неадпаведнымі крытэрам АБСЕ, сяброўства Беларусі ў Эўранэсьце было аўтаматычна прыпыненае.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.