Партыя БНФ » Парлямэнцкая асамблея Усходняга партнэрства абмяркуе сытуацыю ў Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Парлямэнцкая асамблея Усходняга партнэрства абмяркуе сытуацыю ў Беларусі

Дададзена 08.12.2019 12:04:16 | 497 праглядаў

8-9 сьнежня ў Тбілісі адбываецца Восьмая сэсія Парлямэнцкай асамблеі Усходняга партнэства (Эўранэст). Падчас сэсіі пройдзе пасяджэньне рабочай групы па Беларусі дзеля абмеркаваньня бягучай палітычнай сытуацыі ў нашай краіне.

euronest_5thsession_posterУ мерапрыемствах сэсіі парлямэнцкай асамблеі Усходняга партнэрства Партыю БНФ будзе прадстаўляць намесьнік старшыні Аляксей Янукевіч. Таксама да ўдзелу запрошаныя і прадстаўнікі іншых дэмакратычных палітычных партыяў і рухаў. Як паведамляецца, афіцыйная Палата прадстаўнікоў на сэсію не запрошаная.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч патлумачыў, з чым прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі едуць у Тбілісі:

Янукевіч 20032016- Гэта будзе першае пасяджэньне Эўранэст пасьля парлямэнцкіх выбараў у Беларусі і менавіта ацэнка вынікаў выбараў будзе важным пунктам абмеркаваньняў. Партыя БНФ, як і іншыя арганізацыі-удзельніцы кампаніі назіраньня “Права выбару-2019”, ужо агучыла сваю ацэнку гэтай кампані як найгоршай за апошнія часы. Парлямэнцкія выбары ў Беларусі былі крокам назад нават у параўнаньні з ранейшымі кампаніямі – як па ўзроўні незаконных маніпуляцыяў падчас падліку галасоў, так і па маштабах перасьледу кандыдатаў ды актывістаў.

Апроч таго, мы паведамім парлямэнтарам пра перасьлед і застрашэньне назіральнікаў, якія фіксуюцца ўжо пасьля выбараў. Вельмі важна каб гэтыя негатыўныя тэндэнцыі з боку рэжыму былі вядомыя парлямэнтарам Эўропы і атрымалі належную ацэнку.

Але ў цяперашнім палітычным кантэксце, калі мы бачым непрыхаваны шантаж з боку Масквы і замах на ліквідацыю нашай краіны як сувэрэннай дзяржавы, пытаньне легітымнасьці заканадаўчага органа ўлады набывае дадатковую важнасьць.

Вынікі назіраньня за выбарамі, як нацыянальнага так і міжнароднага, сьведчаць, што новы склад парлямэнта Беларусі сфармаваны адміністратыўным чынам, ён не можа лічыцца легітымным выразьнікам волі беларускага народа. Таму палата прадстаўнікоў сёмага скліканьня, які і мінулы склад парлямэнта, не можа заняць прызначаныя для Беларусі крэслы ў парлямэнцкай асамблеі Усходняга партнэрства. Гэтаксама не павінныя прызнавацца за легітымныя любыя патэнцыйныя рашэньні гэтага парлямэнту, якія могуць быць скіраваныя на здачу элемэнтаў беларускага сувэрэнітэту ў выглядзе зацьвярджэньня злачынных “дарожных картаў”, якія цяпер у таямніцы распрацоўваюцца і абмяркоўваюцца паміж Менскам і Крамлём.

Таму менавіта сёньня і менавіта гэтая сэсія Эўранэсту мае вельмі сур’ёзнае палітычнае значыэньне. Праз яе мы зьвяртаемся і да цяперашних уладаў Беларусі: дэмакратызуйце краіну, будуйце нацыянальную дзяржаву, спыняйце небясьпечныя для народа гульні ў інтэграцыю – памылколвасьць ранейшага курса на бяздумную прывязку да Расеі відаочная ўжо ўсім.

Гарантам незалежнасьці Беларусі з’яўляецца не Лукашэнка, і не прызначаныя ім дэпутаты – гарантам незалежнасьці з’яўляецца беларускі народ, які зрабіў трыццаць гадоў таму гістарычны выбар на карысьць сувэрэннай дзяржавы. Дык няхай жа цяпер дзяржава абапіраецца на свой народ, а не на сумнеўныя ўгоды з крамлёўскімі рэваншыстамі. А палітычная воля народа выяўляецца вельмі проста – праз правядзеньне свободных выбраў і праз прыняцьцё законаў паўнавартаснымі народнымі прадстаўнікамі ў нармальным парлямэнце, якія атрымалі мандаты ў выніку выбараў, а не з ласкі адміністрацыі.

Гэта базавыя рэчы, але менавіта сёньня іх важна паўтараць на міжнароднай арэне – сказаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

80347432_10215125348303146_4154968748178014208_o

Парлямэнцкая асамблея Эўранэст ёсьць парлямэнцкім вымярэньнем праграмы Ўсходняга партнэрства. Створаны ў 2009 годзе орган складаецца з 60 дэпутатаў Эўрапарлямэнту і па 10 дэпутатаў ад кожнай з шасці краін-удзельніц Усходняга партнэрства. Каб браць удзел  у Эўранэсце, парлямент мусіць быць абраны ў адпаведнасьці з абавязацельствамі АБСЕ і іншымі міжнароднымі стандартамі дэмакратычных выбараў, ён павіны прызнаваць абавязацельствы па абароне і прасоўваньні правоў чалавека і асноўных свабодаў, плюралістычнай дэмакратыі і вяршэнства закона. Сяброўства Беларусі ў Эўранэсце было аўтаматычна прыпыненае праз адсутнасьць у краіне парляменту, які б адпавядаў гэтым крытэрам Эўранэст.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Люты 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.