Партыя БНФ » Слаўгарадская раёнка “Прысожскі край” прыбрала фота ветэрана вайны з абвесткі з заклікам падпісацца на газету. Бо ён з БНФ?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Слаўгарадская раёнка “Прысожскі край” прыбрала фота ветэрана вайны з абвесткі з заклікам падпісацца на газету. Бо ён з БНФ?

Дададзена 10.12.2019 12:02:04 | 519 праглядаў

Слаўгарадская раённая газета прыбрала фота ветэрана вайны Фелікса Шкірманкова з абвесткі на уласным сайце, у якой заклікалася падтрымаць раёнку і падпісацца на выданне да 25 снежня 2019 года. Раённая газета “Прысожскі край” спужалася згадкі пра тое, што Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў з’яўляецца даўнім сябрам Партыі БНФ?

У Слаўгарадзе мясцовая раёнка заклікае падпісацца на газету з дапамогай фота сябра Партыі БНФЯк піша 6tv.by, цяпер на сайце газеты “Прысожскі край” у нататцы размешчаны толькі тэкст без усялякіх фотаздымкаў. Між тым раней асноўную частку матэрыяла займаў вялікі фотаздымак ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фелікса Шкірманкова з газетай “Прысожскі край” у руках.

Фотаздымак знялі пасля на наступны дзень пасля таго, як на партале “Магілёўскі рэгіён” з’явіўся артыкул “У Слаўгарадзе мясцовая раёнка заклікае падпісацца на газету з дапамогай фота сябра Партыі БНФ”. Артыкул насіў інфармацыйны характар і коратка распавядаў пра заслужанага ўраджэнца горада Слаўгарада, пісьменніка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фелікса Уладзіміравіча Шкірманкова.

У артыкуле згадвалася, што ветэран вайны Фелікс Шкірманкоў з’яўляецца даўнім сябрам Партыі БНФ і ТБМ імя Францішка Скарыны.

Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся 27 траўня 1926 году ў Прапойску, сённяшнім Слаўгарадзе. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, з ліпеня 1941 г. актыўна ўдзельнічаў у партызанскім руху. У лістападзе 1943 года цяжка паранены. Пасля закачэння ваенна-інжынернай вучэльні ў званні малодшага лейтэнанта накіраваны на 4-й Украінскі фронт камандзірам сапёрнага ўзводу. Вайну скончыў пад Прагай. Падчас вайны чатыры разы паранены, узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга, дзьвума ордэнамі Айчыннай вайны першай ступені, медалямі “За адвагу”, “Партызану Айчыннай вайны” першай ступені, “За Перамогу над Германіяй”. Пасля вайны служыў у органах дзяржбяспекі, працаваў у геолагаразведцы на Далекім Усходзе, быў старшынём Слаўгарадскага савета дэпутатаў.

Фелікс Шкірманкоў выдаў шмат кніг рознага літаратурнага жанру. Сярод яго твораў – успаміны, замалёўкі, абразкі, “ваенныя” і “геалагічныя” апавяданні, паэтычная кніга на расейскай мове, кнігі вершаў па-беларуску. Ён з’яўляеца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Нягледзячы на сталы ўзрост, Фелікс Уладзіміравіч і зараз актыўна працуе над новымі творамі, удзельнічае ў мерапрыемствах у Слаўгарадзе, сустракаецца з прадстаўнікамі грамадскасці і моладдзю, папулярызуе беларускую мову.

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.