Партыя БНФ » Міністэрствам юстыцыі зарэгістраваныя зьмены да Статута Партыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Міністэрствам юстыцыі зарэгістраваныя зьмены да Статута Партыі БНФ

Дададзена 13.12.2019 11:19:59 | 579 праглядаў

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістраваныя зьмены да Статута Партыі БНФ, якія былі ўнесеныя рашэньнем пазачарговага ХІХ Зьезду Партыі БНФ, што адбыўся 21 верасьня.

logoЗьмены, якія былі ўнесеныя ў статут Партыі БНФ, датычаць парадку ўдзелу у пасяджэньнях кіруючых органаў партыі з выкарыстаньнем мэханізмаў анлайн і сучасных сродкаў камунікацыі – шляхам відэасувязі, скайпу ды іншых.

 

Як паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ, адказны сакратар Управы БНФ Зьміцер Салошкін, цяпер праз анлайн-сродкі у пасяджэньнях змогуць браць удзел сябры Сойма, а таксама ўдзельнікі пасяджэньняў агульных сходаў і кіраўнічых органаў (Радаў) тэрытарыяльных структур партыі – абласных, рэгіянальных, гарадзкіх, раённых арганізацыяў Партыі БНФ.

Зьміцер Салошкін падкрэсліў, што анлайн-мэханізмы ўдзелу вырашана не распаўсюджваць на пасяджэньні вышэйшага органа партыі – удзел у Зьездзе Партыі БНФ па-ранейшаму магчымы толькі з асабістай прысутнасьцю дэлегатаў на пасяджэньні. Тое ж датычыць і ніжэйшага ўзроўню аргструктур партыі – для сходаў першасных суполак таксама не прадугледжаны анлайн-удзел. Пасяджэньні рэвізійнай камісіі таксама праводзяцца ў вочным рэжыме з асабістай прысутнасьцю ўдзельнікаў.

“Унясеньне гэтых зьменаў паўстала праз вывучэньне законапраекта аб зьменах у закон “Аб палітычных партыях”, які цяпер рыхтуецца да разгляду. Сярод іншага, законапраект прадугледжвае магчымасьць удзелу ў пасяджэньнях партыйных органаў анлайн, але толькі ў тым выпадку, калі гэта прадугледжанае статутам аб’яднаньня. Мы атрымалі растлумачэньні Міністэрства юстыцыі пра магчмасьць ужываньня гэткіх мэханізмаў ужо цяпер, паколькі яны не супярэчаць дзеючаму заканадаўству. Нормы кворуму, вядзеньня пратаколаў і іншыя пытаньні справаводзтва ды каметэнцыі партыйных органаў застаюцца нязьменныя” – сказаў Зьміцер Салошкін.

Пытаньне пра ўнясеньне аналягічных зьменаў у статут Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” будзе разглядацца на наступным зьездзе БНФ “Адраджэньне” з улікам практыкі выкарыстаньня новага мэханізма партыйнай стурктурай.

Наступнае пасяджэньне Сойму Партыі БНФ прызначанае на 21 сьнежня.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.