Партыя БНФ » Сябра БНФ выклікаюць у міліцыю за ўдзел у акцыі ў абарону незалежнасьці
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра БНФ выклікаюць у міліцыю за ўдзел у акцыі ў абарону незалежнасьці

Дададзена 14.12.2019 10:59:43 | 740 праглядаў

Сябру БНФ Іллю Дабратвора выклікаюць у РУУС Маскоўскага раёна.

Ільля Дабратвор белпартызанФотасправаздача журналіста з акцыі пратэсту супраць здачы незалежнасьці Беларусі відавочна не спадабалася міліцыі.

Супрацоўнік Маскоўскага РУУС Мінска, які не прадставіўся, патэлефанаваў  Іллі Дабратвору і заявіў, што супраць яго распачата адміністратыўная справа за «ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу». Гаворка ідзе пра акцыю пратэсту супраць «паглыблення інтэграцыі» з Расеяй, за захаванне незалежнасці Беларусі. Ілля Дабратвор зрабіў фотасправаздачу з акцыі і запісаў відэа, як “ціхары” перашкаджалі працы журналістаў.

-Сёння ў 19.00 мне патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся працаўніком Маскоўскага РУУС Мінска, – распавёў Ілля Дабратвор Беларускай праўдзе. – Ён паведаміў, што распачаты адміністрацыйны працэс па факце майго ўдзелу ў акцыі 7 снежня. 16 снежня з 9 да 11 мяне выклікаюць па адрасе Грушаўская 9, кабінет 416 для дачы тлумачэнняў.

Міліцыя заблыталася ў паняццях “удзел у мерапрыемстве» і асвятленне акцыі? Можа, варта адразу скласці спісы незалежных журналістаў і пасля кожнай акцыі аўтаматычна выстаўляць ім рахункі? І галоўнае – лічбы ўпісваць пабольш, пабольш: краіна ў небяспецы – а ў кішэнях журналістаў столькі “лішняга бабла”.

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.