Партыя БНФ » Грамадскі кантроль за рэканструкцыяй ачышчальных збудаванняў ЖКГ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Грамадскі кантроль за рэканструкцыяй ачышчальных збудаванняў ЖКГ

Дададзена 16.12.2019 12:03:12 | 683 праглядаў

Сябра Сойму Партыі БНФ з Бярозаўкі Вітольд Ашурак звярнуўся ў Лідскі райвыканкам з прапановамі па грамадскім кантролі і апублічванні ўсіх працэсаў па рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў мясцовага ЖКГ.

Як нам стала вядома, працы будуць весціся за сродкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця на працягу 2020 – 2022 гадоў. Пагадненне аб выдзяленні сродкаў паміж Лідскім ЖКГ і ЕБРР было падпісанае яшчэ ў 2016 годзе, але працэс рэальна зрушыўся з месца толькі ў гэтым годзе, пасля экалагічнай катастрофы на рэках Лідзейка, Дзітва і Нёман. Гаворка тут ідзе пра 9 мільёнаў еўра дапамогі. На думку актывіста, грамадства мае права на кантроль за тым, куда і ў якіх памерах будуць асвойвацца гэтыя сродкі – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. 

Вітольд Ашурак– Гэты зварот – як сігнал адміністрацыі Лідскага райвыканкама, дзеля таго, каб яны ведалі, што мы будзем звяртаць надзвычайную ўвагу на гэтае пытанне. Калі рэалізуюцца такія праекты, роля грамадзянскай супольнасці, гэта не роля статыстаў, гэта – роля таксама таго боку, які мае права на пэўны кантроль.

Нагадаем, што ўлетку гэтага года быў зафіксаваны масавы скід нечыстотаў Лідскім ЖКГ ў вышэйназваныя рэкі, што прывяло да экалагічнай катастрофы ў рэгіёне. І як вынік забруджвання гэтых рэк – масавая гібель расліннага і жывёльнага свету.

1

2

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.