Партыя БНФ » У Гародні прайшла акцыя пратэсту супраць пагрозаў незалежнасьці
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні прайшла акцыя пратэсту супраць пагрозаў незалежнасьці

Дададзена 15.12.2019 10:36:06 | 704 праглядаў

Гарадзенскія актывісты 15 снежня выйшлі на акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі і супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй.

Каля сотні гарадзенцаў прынялі ўдзел у „Ланцугу незалежнасці” на Старым мосце ў цэнтры Гародні.  Удзельнікі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і плякаты з надпісамі «Дзе Расея — там вайна», «Беларусь не прадаецца», «Народзе, тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою м.. ля [жыхар Масквы] ўжэ ня будзе. Кастусь Каліноўскі» – паведамляе Радыё Свабода.

picture2_v-ukraine-stremit_343700_p0 Акцыя доўжылася амаль паўгадзіны і напрыканцы акцыі намеснік старшыні Партыі БНФ і лідэр гарадзенскай фронтаўскай арганізацыі Вадзім Саранчукоў адправіў рэзалюцыю ад гарадзенцаў у выглядзе карабліка па Нёмане – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

 

«Мы заяўляем аб нелегітымнасьці любых пагадненьняў, якія падпішуць прадстаўнікі сёньняшніх кіруючых рэжымаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца ў рэзалюцыі.  Аўтары звароту заклікалі міжнародную супольнасьць праявіць салідарнасьць зь беларускім народам і ўвесьці дадатковыя санкцыі, калі нейкія пагадненьні будуць падпісаныя 20 сьнежня падчас сустрэчы кіраўнікоў Расеі і Беларусі ў Санкт-Пецярбурзе.

Паводле задумы арганізатараў, плот з рэзалюцыяй мае даплыць па Нёмане да Балтыйскага мора і Фінскага заліву, да Пецярбургу, дзе 20 сьнежня кіраўнікі Беларусі і Расеі будуць весьці перамовы аб інтэграцыі дзьвюх краін.  Копію рэзалюцыі плянуюць даслаць таксама ў амбасаду Расеі ў Беларусі.

«Гэтую рэзалюцыю водным шляхам па Нёмне праз Балтыйскае мора мы сёння накіроўваем кіраўнікам абедзвюх дзяржаваў для таго, каб данесці нашае меркаванне», – заявіў намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

Як патлумачыў Вадзім Саранчукоў, стары мост і найбліжэйшыя вуліцы абралі таму, што гэта месца ў цэнтры гораду, празь яго праяжджае і праходзіць вялікая колькасьць людзей.

Тэлеканал «Белсат» ладзіў жывую трансляцыю з акцыі.

У гарадзенскім „Ланцугу незалежнасці”, які адбыўся на Старым мосце ў Гародні, прынялі ўдзел прадстаўнікі розных партый і арганізацый, а таксама простыя гарадзенцы, занепакоеныя пагрозай для беларускай незалежнасці.

Пра свой удзел у акцыі распавядае экс-кандыдат у дэпутаты Уладзімір Арцыман:

– 20 снежня кіраўнік нашай дзяржавы плануе падпісаць дамову пра палітычную інтэграцыю. Нікому канкрэтна невядома, што там яны збіраюцца падпісаць. І я не хачу, каб незалежнасць Беларусі прадавалася за энергетычныя рэсурсы Расеі. Ён ужо нагаспадарнічаў, гаспадарнік, са сваімі міністрамі, са сваім урадам, і зараз прадае краіну.

На думку прадпрымальніка Івана Бяленіка, ён прыйшоў на акцыю, таму што хоча жыць ў Незалежнай краіне:

– Я хачу жыць у вольнай, незалежнай краіне. Хачу каб мае дзеці жылі ў вольнай, незалежнай краіне. Я лічу, што Беларусь павінна быць незалежнай краінай, і мы павінны мець добрасуседскія адносіны як з Захадам, так і з Усходам. Але гэта павінны быць проста адносіны, а не ніякая інтэграцыя і нешта падобнае.

«Я не хачу, каб беларускія грамадзяне калісьці сталі „грузам-200“ з Сырыі, Данбасу і іншых краін. Лепей маленькі дыямэнт як нашая краіна, а ня гэты камень — вялікая Расея», — пракамэнтавала сваю прысутнасьць Сьвятлана.

«Не хачу, каб Расея прыйшла сюды. У яе і так шмат праблем, няхай вырашае сама, а мы неяк самі. Я хачу мець краіну незалежнай, з кірункам не на Ўсход, і жыць ня так, як на Усходзе. Дыктатура ніколі не была добрай», — патлумачыла Ірына, якая прыйшла на акцыю разам з малой унучкай.

Мінакі, раварысты віталі сабраных словамі «Жыве Беларусь», кіроўцы аўтамабіляў актыўна сыгналілі.

img_20191215_142637

IMG_20191215_145056

IMG_20191215_145150

IMG_20191215_145555

IMG_20191215_150233

IMG_20191215_150243

IMG_20191215_151415

IMG_20191215_152900

4ED4EAF0-0E04-4EEE-9276-AEA52E27CE2D_w650_r0_s

ABCC335A-DB96-470A-B466-CDE2EB072941_w650_r0_s

Міліцыянт папярэдзіў удзельнікаў пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Людзі ў цывільным здымалі ўсё, што адбывалася, на камэру.

C71096B4-A2E6-42F4-9FF2-26F14823E307_w650_r0_s

20191215_HRO_LANCUG_NEZALEJNASC_SAY_20-768x512

CFFD723D-E890-41CD-B6CE-375937EBC2D9_w650_r0_s

ECDA703C-14A4-4E35-B56D-DF6AC2932F32_w650_r0_s

Жывы ланцуг ў Горадні стаў першай рэгіянальнай акцыяй, якая пацягнула пратэставы марафон 7-8 снежня. Тыдзень таму ў Менску каля 1000 асобаў пратэставлі супраць інтэграцыі з Расеяй.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.