Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў – пра 20 сьнежня: “Лукашэнку ўсё складаней балансаваць”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў – пра 20 сьнежня: “Лукашэнку ўсё складаней балансаваць”

Дададзена 18.12.2019 12:03:01 | 620 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў Беларускаму Радыё Рацыя перспектывы беларуска-расейскіх перамоваў, што прызначаныя на 20 снежня.

Нагадаем, што 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу працягнуцца перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі, якія тычацца «паглыбленай інтэграцыі». 8 снежня бакі ні да якіх канкрэтных вынікаў не прыйшлі.

кастусёў 5Рыгор Кастусёў: Хацелася б, каб толькі перамовамі ўсё закончылася і 20 снежня. Падпісанне нейкіх дакументаў будзе азначаць, што беларускія ўлады пайшлі на саступкі Крамлю. А патрабаванні Масквы простыя – больш прывязаць Беларусь да Расейскай Федэрацыі. У далейшай перспектыве – пазбаўленне эканамічнай і палітычнай незалежнасці. Нягледзячы на тое, што нашы чыноўнікі кажуць, што ніякай пагрозы для суверэнітэту няма, але мы ж бачым, што Пуцін усур’ёз вырашыў заняцца Беларуссю. Натуральна, што страта незалежнасці не адбудзецца ў адзін дзень, працэс будзе паступовы.

Радыё Рацыя: Імперыя займаецца «збіраннем земляў»?

Рыгор Кастусёў: Па-першае, у расейскіх алігархаў вельмі ўзраслі апетыты на прывабныя беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы, каб іх прыватызаваць на сваю карысць. Натуральна, Крэмль жадае прывязаць да сябе Беларусь і ў палітычным плане ў выглядзе Саюзнай дзяржавы і стварэння наднацыянальных органаў, якія як быццам будуць кіраваць і Расеяй, і Беларуссю, хаця зразумела, што на карысць Масквы. Пуціну патрэбна паказаць электарату напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2024 года, што ён працягвае займацца «збіраннем земляў» былога Саюзу. Пасля далучэння Крыма трэба будзе паказаць новы вынік, у якасці ахвяры, на мой погляд, і выбралі Беларусь. Таму прагназую, што 20 снежня працягнуцца дастаткова няпростыя перамовы, і ў гэтай сітуацыі Лукашэнку ўсё складаней балансаваць.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.