Партыя БНФ » На 92-м годзе пайшоў з жыцця Міхась Чылек
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На 92-м годзе пайшоў з жыцця Міхась Чылек

Дададзена 18.12.2019 12:01:08 | 734 праглядаў

На 92-м годзе жыцця адышоў у іншы свет руплівец на ніве беларушчыны – Міхась Чылек.

79165784_2514174725519943_7935905141192916992_nМіхась Паўлавіч нарадзіўся ў вёсцы Пудзіна Наваградскага раёна. Ён яшчэ падлеткам сышоў у лес да партызанаў, быў удзельнікам Другой сусветнай вайны.

З прыходам незалежнасці, на пачатку 90-х гадоў актыўна ўключыўся ў адраджэнцкі беларускі рух. На працягу многіх гадоў ён узначальваў і кіраваў суполкай партыі БНФ у Бярозаўцы, што на Лідчыне. А на рубяжы нулявых гадоў фактычна на свае сродкі і сваімі высілкамі выдаваў гарадскую незалежную газету “Бярозаўскія навіны”.

Узгадвае цяперашні кіраўнік Лідскай раённай арганізацыі Партыі БНФ – Сяргей Пантус:

– Правялі ў апошні шлях нашага паплечніка і старэйшага майго асабістага сябра Чылека Міхаіла Паўлавіча – першага кіраўніка нашай бярозаўскай суполкі Партыі БНФ і БНФ „Адраджэнне”. Паўлавіч заўсёды быў рамантыкам-ідэалістам, які верыў у ідэальную Беларусь, і за такую Беларусь ён змагаўся. Уся ягоная дзейнасць была накіраваная на гэта. Такім чалавекам ён застаўся да апошніх хвілін. І такім чалавекам ён застанецца ў нашай памяці. І мы працягнем ягоную справу – будзем будаваць ідэальную Беларусь.

Тыя, хто ведаў Міхася Паўлавіча асабіста, у сваіх апошніх словах пра яго ўзгадвалі, што гэта быў такі чалавек, якому сэрца балела за Беларусь да апошніх хвілінаў жыцця. Міхась Чылек пахаваны пад бел-чырвона-белым сцягам на могілках у роднай яму Бярозаўцы.

IMG_20191215_164716

IMG_20191217_160445

IMG_20191217_160522

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.