Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч сустрэўся з гарадзенскімі актывістамі кампаніі назірання за выбарамі “Права выбару”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч сустрэўся з гарадзенскімі актывістамі кампаніі назірання за выбарамі “Права выбару”

Дададзена 19.12.2019 12:52:13 | 726 праглядаў

Некалькі дзясяткаў гарадзенцаў прынялі ўдзел у выніковай сустрэчы назіральнікаў ад кампаніі “Права выбару”.

pr1Прэс-сакратар кампаніі назірання «Права выбару», намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў працу назіральнікаў, як жаўнераў, што змагаюцца ў першым шэрагу:

– Праца назіральнікаў – гэта вельмі важная дзейнасць. Мы бачылі падчас гэтых выбарчых кампаніяў, сотню, можа паўтары сотні, кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў, і вось тая тысяча назіральнікаў – гэта тыя людзі, якія знаходзяцца на пярэднім краі барацьбы за свабоду, за дэмакратыю, за змены да лепшага. Тыя людзі, якія сядзяць на ўчастках, тыя людзі, якія назіраюць, гэта як раз тыя людзі, якія робяць нешта дзеля таго, каб памяняць сітуацыю

Сяргей Верамеенка, прадстаўнік БХД у кампаніі „Права выбару”, станоўча ацаніў працу гарадзенцаў на парламанцкіх выбарах 2019 году:

– Я лічу, што нашае назіранне было ўдалым. Мы па ўсіх пунктах перайгралі ўладу, якая спрабавала паказацца дэмакратычнай. Але мы прымушалі выконваць хаця б іх законы. Тыя законы, той Выбарчы кодэкс , які не зусім адпавядае свабодным, дэмакратычным стандартам. Мы ішлі на выбары падрыхтаваныя. Камісіі былі не падрыхтаваныя. Як той казаў з ЦВК: яны не прафесіяналы. Таму праўда была на нашым баку, нягледзячы на тое, што ўлады нібыта паказваюць, што перамога на іх баку, але ўсё роўна, я думаю, перамаглі мы.

У кампаніі “Права выбару” як па Гарадзеншчыне, так і па ўсёй Беларусі былі назіральнікамі і прадстаўлялі восем палітычных і грамадзянскіх структур: Беларускі Народны Фронт (Партыя БНФ), Беларускую Хрысціянская Дэмакратыю (БХД), Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду) (БСДП), ПАГА «Рух «За Свабоду», Аб’яднаную Грамадзянскую партыю (АГП), Беларускую партыю «Зялёныя», аргкамітэт Партыі Свабоды і Прагрэсу (ПСП), прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

pr4

pr3

79950666_10206287911752394_6507650969914834944_n

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.