Партыя БНФ » Напярэдадні 20 сьнежня апазыцыя зьвярнулася да сілавых структураў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Напярэдадні 20 сьнежня апазыцыя зьвярнулася да сілавых структураў

Дададзена 19.12.2019 7:12:42 | 614 праглядаў

Сябры аргкамітэту ўсебеларускай кампаніі «Абаронім незалежнасьць!» апублікавалі зварот да супрацоўнікаў міліцыі, войска і спэцыяльных службаў.

«Вы прымалі прысягу на вернасьць народу Беларусі і кляліся абараняць незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць Рэспублікі Беларусь,— зьвяртаюцца аўтары ліста да афіцэраў, сяржантаў і шарагоўцаў. — Мы верым, што для вас гэта былі не пустыя словы, таму зьвяртаемся да вас, каб клятва была вамі выканана. Мы зьвяртаемся дзеля таго, каб вы не заплямілі свае службовы гонар ды грамадзянскую годнасьць ілжэсьведчаньнем, фальсыфікацыямі і іншымі рэпрэсіўнымі злачыннымі дзеяньнямі».

«За некалькі стагодзьдзяў знаходжаньня пад прыгнётам Расейскай імпэрыі і Савецкага Саюзу сотні тысяч лепшых сыноў Беларусі сталі ахвярамі замежнапалітычных амбіцый Крамля. І цяпер за нашымі сьпінамі Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка вядуць перамовы пра „паглыбленую інтэграцыю“, якая можа скончыцца паглынаньнем беларускай дзяржавы Расейскай Фэдэрацыяй».

Аўтары звароту пішуць, што анэксія беларускай дзяржавы азначае, што беларускіх сілавікоў «Крэмль часткова звольніць, прымусіць змагацца з беларускімі патрыётамі, іншых супрацоўнікаў накіруе служыць у Сібір, на Далёкі Ўсход, а таксама гінуць, „прападаць“ за імпэрскія інтарэсы РФ на Данбасе, у Сырыі ды іншых рэгіёнах сьвету».

Аўтары нагадваюць, што 7 і 8 сьнежня 2019 году ў Менску грамадзяне Беларусі выйшлі на вуліцы, каб выканаць сваё канстытуцыйнае права на пратэст супраць страты дзяржаўнай незалежнасьці.

«Незалежнасьць — гэта самае важнае, што ёсьць ва ўсіх і кожнага зь беларусаў. Памятайце, што мы адзіны народ; іншай Радзімы, акрамя Беларусі, у нас няма!

Мы заклікаем вас не выконваць злачынных загадаў: не разганяць мірных грамадзян, не затрымліваць іх, ня ўдзельнічаць у правакацыях супраць маніфэстантаў, не перашкаджаць сваім суайчыньнікам рэалізоўваць свае канстытуцыйныя правы. Памятайце: праўда пра выкананьне злачынных загадаў рана ці позна ўсё роўна стане вядомая, а вінаватыя супрацоўнікі панясуць адказнасьць. Мы верым, што беларускі народ, яго войска, міліцыя ды іншыя службы здолеюць абараніць сувэрэнітэт і дэмакратыю Рэспублікі Беларусь ад любой небясьпекі»,— пішуць аўтары звароту, сярод якіх:

Мікалай Казлоў, падпалкоўнік міліцыі ў запасе, старшыня АГП;

Павал Севярынец, сустаршыня БХД;

Рыгор Кастусёў, старшыня Партыі БНФ;

Алесь Арэстовіч, першы намесьнік старшыні БСДП «Народная грамада»; ​

Аляксей Сігаеў, першы намесьнік старшыні БСДПГ;

Ігар Рынкевіч, каардынатар Беларускага камітэту салідарнасьці з Украінай;

Сяргей Папкоў, дэпутат ВС Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня, намесьнік старшыні КХП-БНФ;

Натальля Гарачка, кіраўніца грамадзкай ініцыятывы «Маці вайскоўцаў».

80104897_3259745794041281_3835093521140809728_o

80319849_3259750580707469_481934333209214976_o

Кастусёў 684- 20 снежня пройдзе чарговая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі, цалкам верагодна, што там будуць дасягнуты нейкія пагадненні і адбудзецца падпісанне знакавых дакументаў. Дакументаў, якія перш за ўсё будуць вызначаць інтарэсы Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Беларусі, – патлумачыў «Беларускаму партызану» старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. – Гаворка ідзе і пра палітычную інтэграцыю, і пра эканамічную інтэграцыю.  Гэта інтарэсы чыноўнікаў РФ, крамлёўскіх чыноўнікаў, алігархаў да эканамічнага пірога, які яшчэ застаўся некранутым ў Беларусі (дзяржмаёмасць), да якога яны праяўляюць цікавасць.

Адназначна мы павінны выказаць нязгоду з магчымым падпісаннем «інтэграцыйных дакументаў». Адназначна, што 20 снежня неабыякавыя людзі збяруцца на Кастрычніцкай плошчы Менска (сёння мы яе называем плошчай Каліноўскага), каб выказаць свой пратэст і нязгоду з магчымым падпісаннем дакументаў, выказаць пратэст супраць інкарпарацыі Беларусі ў склад Расійскай Федэрацыі.

У святле гэтых падзеяў наш зварот мае на мэце яшчэ раз нагадаць сілавікам, што сілавыя дзеянні супраць мірных грамадзян з’яўляюцца незаконнымі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.