Партыя БНФ » У Гародні затрыманы намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні затрыманы намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў

Дададзена 20.12.2019 10:16:27 | 790 праглядаў

Раніцай 20 сьнежня ў Гародні быў затрыманы намесьнік старшыні Партыі БНФ і кіраўнік гарадзенскай партыйнай арганізацыі Вадзім Саранчукоў. Міліцыя затрымала палітыка, калі ён адводзіў малодшага сына ў дзіцячы садок.

Пра гэта карэспандэнту Радыё Рацыя паведаміў сябра Партыі БНФ Максім Губарэвіч:

– Падрабязнай інфармацыі няма. Мне патэлефанавала ягоная жонка і сказала, што Вадзіма затрымалі, ён адводзіў дзяцей у дзіцячы садок, і ля садка яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Пасля гэтага яго тэлефон недасяжны.

Гэта, напэўна, звязана з акцыяй супраць інтэграцыі з Расеяй, якая адбывался на мінулым тыдні на Старым мосце ў Гародні. І мажліва затрыманне мае дачыненне да сённяшняй акцыі ў падтрымку незалежнасці, якая пройдзе ў Менску. Мажліва гарадзенскія ўлады палічылі, што нешта падобнае будзе і ў Гародні, і вырашылі перастрахавацца.

20191215_HRO_LANCUG_NEZALEJNASC_SAY_20-768x512Вадзім Саранчукоў быў адным з удзельнікаў ланцуга за незалежнасьць у Горадні, які ладзіўся 15 сьнежня. Гарадзенцы ўзяліся за рукі на старым мосьце празь Нёман. Напрыканцы недазволенай уладамі акцыі яны адправілі плыт з рэзалюцыяй супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі ў Пецярбург, дзе 20 сьнежня меркавана працягнуцца перамовы па гэтым пытаньні паміж кіраўнікамі згаданых краінаў.

Пакуль невядома, дзе дакладна знаходзіцца Вадзім Саранчукоў.

Пазней у Гародні быў затрыманы таксама грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка. Яго павезлі ў РАУС на вуліцы Дубко. Паводле папярэдняй інфармацыі Верамеенку затрымалі за ўдзел у акцыі 15 снежня.

Верамеенка вёў відэатрансляцыю ў «Фэйсбуку». На відэа чуваць, што ён спрабуе выехаць на працу з хаты. Пад домам Верамеенкаў стаяў белы аўтобус. Адтуль выйшлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і папрасілі Верамеенку «праехаць зь імі».

 

Чатыром горадзенскім актывістам, якіх затрымалі 20 сьнежня, далі штрафы і адпусьцілі. Іх асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі за незалежнасьць Беларусі, якую ладзіл ў Горадні 15 сьнежня, паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

У выніку судоў актывісты атрымалі наступныя штрафы:

  • Вадзім Саранчукоў, намесьнік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат у дэпутаты, — 765 рублёў;
  • Сяргей Верамеенка, сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, — 637,5 рублёў;
  • Ежы Грыгенча, горадзенскі актывіст, — 255 рублёў;
  • Уладзімер Арцыман, экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, — 255 рублёў.

Усіх асуджаных гарадзенцаў абвінавацілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, што падпадае пад кодэкс аб администратыщных правапарушэннях, артыкул 23.34. У Ленінскім раённым судзе Уладзімір Арцыман быў пакараны 10-ю базавымі адзінкамі штрафу ад суддзі Руслана Гурына, Ежы Грыгенча – 10-ю базавымі адзінкамі, ад суддзі Наталлі Козел, а Сяргей Верамеенка 30-ю базавымі адзінкамі ад суддзі Дзмітрыя Бубенчыка. У Кастрычніцкім судзе аштрафавалі Вадзіма Саранчукова на 25 базавых адзінак ад суддзі Руслана Хіхолы. Усе пастановы раённых судоў гарадзенцы плануюць абскарджваць у судзе вышэйшай інстанцыі.

Акцыя за незалежнасьць Беларусі прайшла ў Горадні 15 сьнежня. Падчас акцыі гарадзенцы ўзяліся за рукі, утварыўшы ланцуг уздоўж старога мосту церазь Нёман. У канцы не дазволенай уладамі акцыі яе ўдзельнікі пусьцілі на ваду «плыт у Пецярбург» з рэзалюцыяй супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. У акцыі ўдзельнічалі каля ста чалавек.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.