Партыя БНФ » У Менску абмеркавалі альтэрнатыўную канцэпцыю нацыянальнай бяспекі ў сьвятле пагрозаў гібрыднай агрэсіі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Менску абмеркавалі альтэрнатыўную канцэпцыю нацыянальнай бяспекі ў сьвятле пагрозаў гібрыднай агрэсіі

Дададзена 20.12.2019 11:57:37 | 735 праглядаў

У Менску на сядзібе Партыі БНФ адбыўся выніковы круглы стол па падрыхтоўцы альтэрнатыўнай канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі.

Па словах вядучага мерапрыемства, намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, дакумент рыхтуецца ў межах „паглыбленага дыялогу”, – гэта сумесная ініцыятыва шырокага спектру беларускіх дэмакратычных партыяў і арганізацыяў. Як нагадаў Аляксей Янукевіч, праца ішла цягам году:

Аляксей Янукевіч Красавік 2017– Тытульнай тэмай гэтага круглага стала была нацыянальная бяспека ва ўмовах гібрыднай інтэграцыі. Менавіта сёння Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з Уладзімірам Пуціным і на парадку дня стаіць падпісанне нейкіх новых дакументаў пра паглыбленую інтэграцыю, якая сапраўды з’яўляецца першаснай крыніцай пагрозаў для нацыянальнай бяспекі і самога існавання Рэспублікі Беларусь. Таму былі абмераваны звязаныя з інтэграцыяй пагрозы, небяспекі, і што беларускае грамадства, беларуская апазіцыя, палітыкі могуць рабіць, каб супрацьстаяць гэтай пагрозе.

З аналітычнай справазадчай аб гібрыдных пагрозах Беларусі з боку Расеі выступіў эксперт, журналіст сыстэмы “Інфармнапалм” Дзяніс Івашын.

У абмеркаванні канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі Руху „За Свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), партыі „Зялёныя”, Руху салідарнасці „Разам” – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.