Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Заява Алены Анісім на Сойме БНФ здзівіла апазыцыйныя колы”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Заява Алены Анісім на Сойме БНФ здзівіла апазыцыйныя колы”

Дададзена 25.12.2019 12:03:36 | 642 праглядаў

Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім адмаўляецца спаборнічаць з Аляксандрам Лукашэнкам за прэзідэнцкае крэсла. Яна не будзе ўдзельнічаць у выбарах 2020 года, калі на чарговы тэрмін ідзе дзеючы кіраўнік дзяржавы.

Такая заява прагучала на Сойме Партыі БНФ, паколькі Анісім разглядалася, як адзін з патэнцыйных кандыдатаў, якіх партыя можа падтрымаць.

Алена Анісім раней адной з першых заявіла пра свой намер балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах, цяпер змяніла сваё меркаванне.

І гэтым здзівіла сваіх калегаў, заўважае старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

Белапан Рыгор Кастусёў 5 - 2– Яе заява пра тое, што яна не будзе ўдзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі, калі той вылучыцца ў якасьці кандыдата ў прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка, для нас крыху была нечаканая. Гэта сведчыць пра тое, што Алена Анісім не настроена ўдзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі, бо Аляксандр Лукашэнка ўжо заявіў пра свой намер удзельнічаць. Як мы разумеем, што спадарыня Алена прыняла рашэнне не ўдзельнічаць надалей у гэтай працэдуры.

 
Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.