Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: Улада не збіраецца ўносіць змены ў выбарчае заканадаўства
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: Улада не збіраецца ўносіць змены ў выбарчае заканадаўства

Дададзена 26.12.2019 12:11:39 | 546 праглядаў

Перамены ў выбарчым заканадаўстве патрэбныя, але ці мы іх дачакаемся?

выбарчы кодэксПартыя БНФ заклікае ўлады ўнесці змены ў выбарчае заканадаўства згодна з рэкамендацыямі міжнародных арганізацый. Кіраўніцтва Партыі БНФ заяўляе, што цяперашні склад Палаты прадстаўнікоў сфармаваны “праз антыканстытуцыйны і нелегітымны спосаб, які не быў выбарамі, а быў працэдурай адміністратыўнага прызначэння спісу лаяльных асоб, якія не з’яўляюцца прадстаўнікамі беларускага народа”.

ПБелапан - Рыгор Кастусёў 3атрабаваць перамены трэба, але іх перспектывы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў ацэньвае даволі скептычна:

Лідзія Ярмошына ўжо заявіла, што прэзідэнцкая кампанія ўжо хутка, і часу на змены ў выбарчым заканаўстве няма. Яна дала ўсім зразумець, што ніякіх зменаў не будзе, і кампанія па выбарах прэзідэнта адбудзецца па існуючым выбарчым заканадаўстве, і цалкам верагодна і надалей у перспектыве грамадзяне Беларусі зменаў у выбарчае заканадаўства не дачакаюцца.

І ў гэтай сувязі сойм Партыі БНФ заклікае міжнародныя парламенцкія структуры “грунтаваць стасункі з Палатай прадстаўнікоў з улікам таго, што яе новы склад не быў абраны ў адпаведнасці з абавязацельствамі АБСЕ і іншымі міжнароднымі стандартамі дэмакратычных выбараў”.

БНФ рыхтуецца да прэзідэнцкай кампаніі, якая таксама, як прагназуюць у партыі, будзе праходзіць па звычайных беларускіх стандартах, а не па эўрапэйскіх стандартах.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.