Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Партыя БНФ будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Партыя БНФ будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі”

Дададзена 26.12.2019 11:47:26 | 560 праглядаў

“Партыя БНФ будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, гэта адназначна” – так кажа старшыня партыі Рыгор Кастусёў, спасылаючыся на рашэнне партыйнага з’езду.

Рыгор КастусёўНа з’ездзе БНФ у 2017 годзе былі вызначаныя два прэтэндэнты. Цяпер партыя спынілася на кандыдатуры намесніка старшыні Аляксея Янукевіча. Для вылучэння трэба сабраць як найменей 100 тысяч подпісаў грамадзянаў Беларусі, якія маюць права галасаваць. А гэта, як паказалі папярэднія выбары, не самая лёгкая задача для апазіцыйных структураў. У партыі БНФ не губляюць надзеі выйсці на адзінага кандыдата, кажа старшыня Рыгор Кастусёў.

– Партыя БНФ сышлася на тым, што асноўны прэтэндэнт у нас Аляксей Янукевіч. Ужо ідзе фармаванне ініцыятыўнай групы для Аляксея Янукевіча. Мы таксама вельмі актыўна працуем і з іншымі палітычнымі структурамі Рэспублікі Беларусь у межах кампаніі “Права выбара”. Разам з гэтымі структурамі, якія працуюць у рамках кампаніі “Права выбара”, мы рыхтуем выхад на магчымага адзінага кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад дэмакратычных сілаў. Такая праца зараз ідзе, і я думаю, што яна будзе мець поспех

- перадае Беларускае Радыё Рацыя.

Пра адзінага кандыдата дамаўляюцца і прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі, якая ўключае ў сябе Абʼяднаную грамадзянскую партыю, аргкамітэт партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і рух «За Свабоду». Яшчэ 25 верасня 2018 году гэтыя тры структуры абвесцілі намер вылучыць кандыдатаў, па адным ад кожнага субʼекта. Адпаведна Мікалай Казлоў, Павел Севярынец і Юрась Губарэвіч. Кандыдата ад правацэнтрыстаў вызначаць праз праймерыз.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.