Партыя БНФ » У Лідзе адбыўся адзіночны пікет супраць інтэграцыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Лідзе адбыўся адзіночны пікет супраць інтэграцыі

Дададзена 29.12.2019 5:17:30 | 701 праглядаў

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў арганізатар пікета, сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак.

29 снежня ў горадзе Ліда каля помніка Гедыміну на рагу вуліц Грунвальдскай і Замкавай адбыўся адзіночны пікет супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі. Пікет зладзіў вядомы бярозаўскі палітычны і грамадскі актывіст, сябра Сойму Партыі БНФ  Вітольд Ашурак. Апрануўшы на плечы бел-чырвона-белы сцяг, ён трымаў у руках плакат з надпісам «Беларусь не Расея».

— Пікет праходзіў каля помніку Гедыміну і доўжыўся 20 хвілін. Гэты час быў выбраны не выпадкова. Якраз у касцёле насупраць сканчаецца нядзельная імша і прыхажане, вяртаючыся дадому, праходзяць каля помніка Гедыміну, — распавёў Вітольд.

Людзі прыязна рэагавалі на пікет, выказвалі словы падтрымкі, з задавальненнем фатаграфавалі акцыю. Аўтакіроўцы падавалі сігналы і крычалі «Жыве Беларусь!»

Вітольд Ашурак вядомы сваімі крэатыўнымі акцыямі.
Адна з іх адбылася ў 2017 годзе: актывіст усклаў да помніка Леніну ў Бярозаўцы вянок з чарапамі
як нагадванне пра ахвяр камуністычнага рэжыму.

80587908_1011309339244833_4270509888200769536_o 80626202_1011309115911522_2639578559571558400_o

80683554_1011309802578120_5859417452919652352_o

Паводле газэты “Новы Час

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.