Партыя БНФ » Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч: “Атмасфера на гэтых выбарах будзе напружаная”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч: “Атмасфера на гэтых выбарах будзе напружаная”

Дададзена 30.12.2019 10:52:55 | 713 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які намінаваны ад партыі кандыдатам у прэзыдэнты ад Партыі БНФ на маючых адбыцца ў наступным годзе выбарах, распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя пра сваё бачаньне будучай кампаніі.

Янукевіч2015-12— Партыя вылучае вас на будучыя прэзідэнцкія выбары. Для вас, мабыць, нечаканасцю гэта не стала, бо пра гэта было яшчэ на мінулым з’ездзе заяўлена. Але, тым не менш, наколькі для Вас гэта прынцыповае і цяжкае рашэнне.

— Я разумею, канешне, што гэта такая няўдзячная справа ў цяперашніх умовах у Беларусі, тым больш, пры адсутнасці свабоды на выбарах, празрыстасці падліку галасоў, умоваў нармальнай дзейнасці для дэмакратычнай апазіцыі. Гэта не было простае рашэнне.

Партыя зараз перажывае не лепшыя часы. Частку офісаў згубілі, праблемы з фінансаваннем.

— Гэта тычыцца не толькі партыі БНФ. Я думаю, любая з дэмакратычных апазіцыйных партый сёння знаходзіцца ў складаным стане. Гэта праблемы з фінансаваннем, з арганізацыяй дзейнасці, бо прэсінг супраць актывістаў, супраць партыйных структур, які ўжо больш за 20 гадоў зазнае апазіцыя, не мінае бясследна. І мы разумеем, што давядзецца любому дэмакратычнаму кандыдату ўваходзіць у гэтую выбарчую кампанію без істотных фінансавых рэсурсаў, без значынх інфармацыйных рэсурсаў. Але  з іншага боку, касцяк Партыі БНФ складаецца з людзей адданых, матываваных ідэямі незалежнасці, нацыянальнай свабоды, асабістай свабоды, нацыянальнага адраджэння. Таму маральна да такой працы мы гатовы.

— У апазіцыі працягваюцца кансультацыі наконт адзінага магчымага прэтэндэнта. Ці ваша рашэнне ўдзельнічаць канчатковае? Ці будзеце прыслухоўвацца да дыскусій і памяняеце сваё рашэнне?

— Мы самі актыўна ўдзельнічаем у гэтых дыскусіях. І ў вялікай ступені фармуем і парадак, і змест гэтых дыскусій і кансультацый.  Я думаю, што мы мусім пастарацца да канца студзеня кансультацыі скончыць. У тым выпадку, калі яны не завяршацца дамовай, тады мы асобна пойдзем у гэтую кампанію.

— Якія шанцы на выбары 2020? Бо не ўсё так відавочна. Нават некаторыя кажуць, што Лукашэнка можа ў іх нават і не ўдзельнічаць, бо Крэмль занадта цісне.

— Лукашэнка зараз мае дастаткова сіл, каб захаваць кантроль, і захаваць пасаду па выніках кампаніі 2020 года. Гэта разумее таксама і Крэмль. Я перакананы, што калі б была магчымасць у Пуціна тут паставіць іншага чалавека, ці дамагчыся таго, каб Лукашэнка сышоў, то Расія б гэта зрабіла абавязкова.

Таму я бачу стратэгію Крамля як стратэгію на максімальнае аслабленне Лукашэнкі і Беларусі дзеля таго, каб паспрабаваць прывесці сітуацыю да такога стану, калі Аляксандру Лукашэнку можна будзе дыктаваць умовы і прымушаць яго пагаджацца на тую здачу суверэнітэту часткамі, якой вельмі хацелася б сёння Крамлю, альбо наогул паставіць нейкага прарасійскага і паслухмянага Крамлю кандыдата.

Таму  будуць інфармацыйныя ўкіды, інфармацыйныя атакі і асабіста на Лукашэнку, і ўвогуле на Беларусь, будзе эканамічны шантаж, перашкоды і для беларускага экспарту ў Расію.

Не трэба выключаць любых правакацый. Бо мы ведаем, што Крэмль здольны на любыя правакацыі. Таму атмасфера на гэтых выбарах будзе напружаная. Я перакананы, што ўлады Беларусі будуць рабіць стаўку на сілавы варыянт. Таму ўмовы для дэмакратычных сіл, для апазіцыі будуць складаныя.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.