Партыя БНФ » Падсумоўваючы вынікі 2019 года, старшыня БНФ Рыгор Кастусёў канстатаваў: “Прадстаўнікі ўсіх апазіцыйных сілаў Беларусі нарэшце ўцямілі кірунак з якога ідзе пагроза незалежнасці”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Падсумоўваючы вынікі 2019 года, старшыня БНФ Рыгор Кастусёў канстатаваў: “Прадстаўнікі ўсіх апазіцыйных сілаў Беларусі нарэшце ўцямілі кірунак з якога ідзе пагроза незалежнасці”

Дададзена 31.12.2019 10:15:42 | 259 праглядаў

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, падсумоўваючы палітычныя вынікі мінулага году ў этэры Беларускай службы Польскага радыё звярнуў увагу на асноўны пазітыўны вынік 2019 года: кіраўнік БНФ перакананы, што ў адыходзячы годзе прадстаўнікі ўсіх апазіцыйных сілаў Беларусі нарэшце ўцямілі кірунак з якога ідзе пагроза незалежнасці.

Паводле Беларускай службы Польскага Радыё:

Сыходзяць апошнія гадзіны 2019 года. Яшчэ крыху і гэты год назаўжды сыдзе ў гісторыю. Аднак менавіта гісторыя вызначае дзень сённяшні ды дзень заўтрашні. Які ён быў, год 2019? Мой калега ЭЖ пагутарыў пра гэта з грамадска-палітычным дзеячамі Беларусі.

Канцоўка 2019 года была насычана надзвычайнымі падзеямі ў расійска-беларускіх адносінах. Канец году не прынёс пэўнасці, што да будучыні беларускай дзяржавы. Пуцін і Лукашэнка працягваюць за плячыма народа весці патаемныя перамовы, прадметам якіх, сталі незалежнасць і суверэнітэт «сінявокай».

Рыгор Кастусёў Гэта мой край (2)Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў на фоне ўсяго, што адбывалася ў Беларусі звярнуў увагу на асноўны пазітыўны вынік 2019 года. Кіраўнік БНФ перакананы, што ў адыходзячы годзе прадстаўнікі ўсіх апазіцыйных сілаў Беларусі нарэшце ўцямілі кірунак з якога ідзе пагроза незалежнасці.

У сваю чаргу адзін з самых папулярных блогераў Беларусі Сцяпан Святлоў, вядомы па псеўданіме NEXTA, на прыкладзе сваіх каналаў у сацсетках зрабіў выснову, што ў адыходзячым годзе беларусы сталі значна актыўней цікавіцца сітуацыяй у краіне.

Кіраўніца Міжнароднага цэнтру грамадскіх ініцыятыў «Наш дом» Вольга Карач запэўніла, што ў 2019 годзе яе арганізацыя вялікую ўвагу надавала праблеме эмацыянальнага выгарання людзей, якія заангажаваныя ў грамадзянскую або палітычную дзейнасць у Беларусі.

Гісторыя Матчынага руху 328 пра якую распавядала Вольга Карач, яскравы прыклад таго, што нават у цяжкіх беларускіх рэаліях, грамадства ў стане аказваць уплыў на ўладу. Гэта магчыма толькі ў выпадку супольных і скаардынаваных дзеянняў. Тое самае тычацца незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Важна гэта зразумець цяпер у абліччы надыходзячага новага 2020 года. Хто ведае, якія выклікі ён нам прынясе.

Слухайце аўдыё

Студзень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.