Партыя БНФ » Старшыню Партыі БНФ судзіцьмуць за акцыю ў абарону незалежнасьці
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыню Партыі БНФ судзіцьмуць за акцыю ў абарону незалежнасьці

Дададзена 06.01.2020 2:27:53 | 405 праглядаў

Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва выклікаюць у міліцыю, верагодна – дзеля прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці за ўдзел у акцыях у абарону незалежнасьці.

Кастусёў 684Увечары 5 студзеня дахаты да старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва прыйшлі міліцыянты, якія хацелі ўручыць палітыку позву ў міліцыю. Як мяркуе Рыгор Кастусёў, позва зьвязаная з ягоным удзелам у акцыях у абарону незалежнасьці, што прайшлі напрыканцы мінулага году ў Беларусі. Прымаць позву старшыня Партыі БНФ адмовіўся і ў выніку праваахоўнікі кінулі яе ў паштовую скрыню. Паводле позвы, Рыгора Кастусёва выклікаюць на 10 студзеня ў РАУС Шклоўскага раёна ў якасьці асобы, у дачыненьні да якой вядзецца адміністратыўны працэс.

81695207_2824264820970883_2378815061918482432_o

На падставе мінулага досьведу палітык выказаў перасьцярогу, што цяпер правваахоўнікі будуць яго “лавіць на вуліцы, або ў дарозе, як гэта было ў мінулыя разы”.

Нагадаем, што 20 сьнежня, выступаючы падчас акцыі ў Менску старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў:

«2020 год – год стагоддзя Слуцкага збройнага чыну. Амаль 100 гадоў таму нашы продкі ўзялі зброю і пачалі абараняць нашу незалежнасць. І мы павінны быць гатовыя да гэтага. Калі трэба – абараняць краіну са зброяй у руках. Я думаю, што ў наступным годзе нас будзе ў сотні і тысячы разоў больш. Нас будзе мільёны і мы пераможам».

 

Абноўлена 10 студзеня:

Як паведаміў Рыгор Кастусёў 10 студзеня па выніках сваяго візыту ў міліцыю, на яго сапраўды быў складзены пратакол за ўдзел у акцыі 20 сьнежня ў Менску супраць “паглыбленай інтэграцыі”:

“Сёння, 10 студзеня 2020 г. з 10.00 да 11.30 пабыў у Шклоўскім РАУС, дзе на мяне склалі пратакол па п.1, арт.23.34. За ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Мінску. Дакументы з Маскоўскага РАУС г.Мінска паступілі ў мясцовы РАУС 27 снежня 2019. У пратаколах апытання фігуруюць прозвішчы : Кашынскі Дзяніс Уладзіміравіч (тэл. 8 029 8610074), Палякоў Максім Уладзіміравіч – супрацоўнікі міліцыі, пражываючыя – г.Мінск, вул.Герояў 120-й дывізіі. Мясцовыя супрацоўнікі з 27 снежня не змаглі мяне знайсці і былі прынялі рашэнне аб прыпыненні справы па мне. Але ім зноўку паступіла каманда – аднавіць. З усімі гэтымі дакументамі азнаёміўся на месцы” – паведаміў Рыгор Кастусёў у сваім Фэйсбуку.

82072689_2829687657095266_3195188847675703296_o

Такім чынам, рэпрэсіі супраць удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый за незалежнасць Беларусі, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 снежня, працягваюцца. Ужо адбыліся дзясяткі судовых працэсаў, якія скончыліся буйнымі штрафамі і суткамі. Па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) былі пакараныя арыштамі на 5-15 сутак адзінаццаць актывістаў.

Звычайна суды сканчваюцца буйнымі штрафамі. Напрыклад, напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15 тысяч долараў. 10 студзеня стала вядома, што адміністрацыйныя арышты прызначылі блогерам Зміцеру Казлову і Сяргею Ціханоўскаму, якія адбываюць ужо пакаранне за антыінтэграцыйныя акцыі. 15-суткавым арыштам пакаралі таксама палітыка Паўла Севярынца, які выйшаў на волю з ЦІПа раніцай за некалькі гадзінаў да суда.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Люты 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.