Партыя БНФ » Дасягненьні і паразы апазыцыі за 10 гадоў: што кажуць самі апазыцыянэры
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дасягненьні і паразы апазыцыі за 10 гадоў: што кажуць самі апазыцыянэры

Дададзена 10.01.2020 8:30:11 | 373 праглядаў

Радыё Свабода папрасіла апазыцыйных лідэраў расказаць пра памылкі і посьпехі апошняга дзесяцігодзьдзя.

янукевіч78 (2)Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ

  • Дасягненьне: сьвяткаваньні БНР-100 і −101
  • Параза: нацыянальна-дэмакратычная апазыцыя не была прадстаўленая на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году

 

“Пра дасягненьні ўсёй апазыцыі неяк цяжка казаць. Узровень супрацы ня быў моцным апошняе дзесяцігодзьдзе. Але калі казаць пра дасягненьні БНФ, то я б назваў сьвяткаваньні БНР-100 у Менску і БНР-101 у Горадні. Прычым у Менску я б падкрэсьліў тое, што дасягненьнем БНФ было разуменьне сытуацыі і здольнасьць адысьці на другі плян пры падрыхтоўцы мітынгу і канцэрту. Даць магчымасьць новым людзям весьці рэй на гэтым сьвяце і прыцягнуць новыя колы грамадзтва. Але пры гэтым БНФ, безумоўна, заставаўся ў працэсе.

Сьвяткаваньне ў Горадні — гэта, безумоўна, вельмі добры прыклад супрацоўніцтва партыяў і рухаў. Гарадзенская каманда пры ўдзеле блогераў і кіраўніцтва БНФ зрабіла вельмі добрую справу, якая для Горадні зьяўляецца як мінімум падзеяй дзесяцігодзьдзя.

Асноўнай няўдачай за мінулае дзесяцігодзьдзе я б назваў тое, што прэзыдэнцкія выбары 2015 году фактычна скончыліся тым, што з альтэрнатыўных кандыдатаў быў толькі прадстаўнік «Гавары праўду». І нацыянальна-дэмакратычная апазыцыя на гэтых выбарах аказалася не прадстаўленая. Цэлы пласт грамадзтва ня меў свайго голасу ў той выбарчай кампаніі”.

Адказы іншых палітыкаў глядзіце на сайце Радыё Свабода.

Люты 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.