Партыя БНФ » БНФ прапануе Белпошце выпуcціць патрыятычныя маркі і капэрты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ прапануе Белпошце выпуcціць патрыятычныя маркі і капэрты

Дададзена 13.01.2020 12:02:52 | 296 праглядаў

Старшня Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” Рыгор Кастусёў звярнуўся да кіраўніцтва РУП “Белпошта” з прапановай унесці дапаўненні ў тэматычныя планы выпуску філатэлістычнай прадукцыі, уключыўшы ў іх выпуск марак і капэртаў на патрыятычную тэматыку.

дзень незалежнасьці дэклярацыя сувэрэнітэтУ сваім звароце Рыгор Кастусёў адзначае, што на 2020 год прыпадае два значаныя юбілеі, якія маюць вялікае значэнне для ўмацавання беларусага патрыятызму: 27 ліпеня 2020 года спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця ў 1990-м годзе Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, а 27 лістапада грамадскасць будзе адзначаць стагоддзе Слуцкага ўзброенага чыну.

Паштоваму ведамству прапануецца ўнесці ў свае планы выпуск марак (блокаў) і мастацкіх капэртаў, прысвечаных гэтым юбілеям.

“Дэкларацыя аб суверэнітэце сталася адным з найважнейшых этапаў шматвекавой барацьбы беларускага народу за нацыянальнае самавызначэньне, дэманстрацыяй усведамленьня беларусаў сабе ў якасьці палітычнай нацыі. Гэтае рашэнне ўвайшло ў гісторыю нашай краіны як лёсавызначальная падзея, якая адчыніла беларускаму народу шлях да самастойнага жыцьця ў сваёй незалежнай дзяржаве. Што да дзеянняў у межах Слуцкага паўстання, то яны былі адным з першых прыкладаў, калі на тэрыторыі Беларусі з ініцыятывы саміх беларусаў паўстала вайсковае рушэнне ў абарону сваяго краю ад знешніх сілаў. Адзначэнне пераемнасці з гэтымі датамі служыць доказам непарушнасці беларускай дзяржаўнасці і незваротнасці  зробленага беларускім народам выбару на карысць стварэння сваёй уласнай дзяржавы” – гаворыцца ў звароце Рыгора Кастусёва ў абгрунтаванне зробленых прапановаў.

Да распрацоўкі макетаў і мастацкіх рашэнняў у дапамогу Выдавецкаму цэнтру “Марка” прапануецца прыцягнуць сілы грамадскасці, прадстаўнікоў беларускіх творчых саюзаў і іншых грамадскіх аб’яднанняў мастацкага кірунку.

Выкладзеныя ў звароце БНФ “Адраджэньне” прапановы знаходзяцца ў адным рэчышчы з “Планам патрыятычных і культурных мерапрыемстваў на 2020 год ад арганізацый  грамадзянскай супольнасці”, што быў унесены БНФ “Адраджэньне” у інтарэсах арганізацый грамадзянскай супольнасці ў адміністрацыю прэзыдэнта ў лістападзе мінулага года.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.