Партыя БНФ » Гарадзенцы просяць дапамагчы рублём рэпрэсаваным актывістам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гарадзенцы просяць дапамагчы рублём рэпрэсаваным актывістам

Дададзена 14.01.2020 10:58:05 | 360 праглядаў

Гарадзенскія актывісты стварылі свой аналаг by_help — збор дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку Незалежнасці.

Пра адметнасці гарадзенскай кампаніі распавядае адзін з арганізатараў — намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

— Шэраг гарадзенцаў былі пакараныя велізарнымі штрафамі. На сённяшні дзень сума штрафаў — больш за тры тысячы рублёў. Таму мы вырашылі выкарыстоўваць механізмы салідарнасці і звярнуцца да гарадзенцаў, да беларусаў, жыхароў Гародні з просьбай дапамагчы ў пакрыцці гэтых выдаткаў.

На думку палітыка, гродзенская кампанія не супярэчыць агульнабеларускай кампаніі by_help:

Мы ўсе працуем разам, і менская кампанія by_help, і мы — як частка яе. Мы акцэнтуем сваю ўвагу менавіта на гарадзенцах і звяртаемся перш за ўсё да іх праявіць салідарнасць з жыхарамі свайго горада. Гэта не пярэчанне адной кампаніі другой. Гэта ўзаемадапаўняльныя зборы сродкаў на дапамогу пацярпелым. Мы не збіраемся абмяжоўвацца выключна тымі людзьмі, якія ўжо былі аштрафаваныя, — гэта пяць чалавек.

Падтрымаць рэпрэсаваных гродзенцаў можна на адмысловай старонцы кампаніі, — https://molamola.by/cmp/dDr .

Агулам сума штрафаў па ўсёй краіне — гэта амаль 35 тысяч долараў — кампаніяй by_help ужо сабралі каля 15 тысяч долараў праз розныя магчымасці дапамогі.

гродно_0

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Сакавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.