Партыя БНФ » Актывісты і ўдзельнікі акцый супраць інтэграцыі працягваюць атрымліваць пратаколы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты і ўдзельнікі акцый супраць інтэграцыі працягваюць атрымліваць пратаколы

Дададзена 14.01.2020 11:06:18 | 176 праглядаў

У дачыненні да сябра Партыі БНФ Іллі Дабратвора складзены пратакол правапарушэння па ч.1 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня.

Ільля Дабратвор белпартызан“Дэманстратыўна выкрыкваў лозунгі “Жыве Беларусь!” і “Незалежнасць!”, – пазначана ў пратаколе правапарушэння, складзеным 10 студзеня старэйшым участковым Бараўлянскага аддзялення міліцыі Мінскага РУУСа Аляксеем Аўчыннікавым.

Нагадаем, 26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска аштрафаваў на 30 базавых велічынь Іллю Дабратвора за парушэнне арт. 23.34 КаАП Беларусі — “Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў” за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці 7 снежня. Ілля Дабратвор у той дзень быў на акцыі ў якасці журналіста.

Сябра Рады БНК і Прэзідыума БСДП Алесь Абрамовіч 12 студзеня атрымаў паведамленне па пошце аб узбуджэннні супраць яго адміністрацыйнай справы паводле артыкула 23.34 КаАП РБ з нагоды ўдзелу 20 снежня ў несанкцыянаваным мітынгу і шэсці ў Мінску супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі.

Справа ўзбуджаная намеснікам начальніка УУС адміністрацыі Ленінскага раёна горада Мінска С. Дубовікам.

Даты судоў над актывістамі пакуль не прызначаныя.

Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна

Студзень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.