Партыя БНФ » Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва будуць судзіць 28 студзеня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва будуць судзіць 28 студзеня

Дададзена 18.01.2020 12:06:40 | 670 праглядаў

Суд Шклоўскага раёна вызначыць, колькі каштуе свабода выказвання меркавання ў Беларусі: 28 студзеня тут будуць судзіць старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва за ўдзел у акцыях у Менску супраць беларуска-расейскай інтэграцыі.

kastusiouСтаршыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва чакае суд 28 студзеня а 10 гадзіны раніцы за тое, што ён пратэставаў супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі – пра гэта піша рэгіянальны праваабарончы сайт mspring.online

Як паведаміў сам палітык, яму даслалі СМС і патэлефанавалі з суда Шклоўскага раёна і паведамілі, што яго чакае судовы працэс за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску 20 снежня 2019 года».

Супрацоўнікі Шклоўскага РАУС палічылі, што Рыгор Кастусёў парушыў закон аб масавых мерапрыемствах, калі прыняў удзел у няўзгодненай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Нягледзячы на ​​тое, што акцыя праходзіла ў Мінску, судзіць Кастусёва вырашылі ў Шклове. Яму пагражае штраф да 30 базавых велічыняў.

Суд знаходзіцца па адрасе г.Шклоў, вул.Фабрычная, д.2а, каб.3. тэл. 8 02239 32 457.

Нагадаем, што 20 сьнежня, выступаючы падчас акцыі ў Менску старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў:

«2020 год – год стагоддзя Слуцкага збройнага чыну. Амаль 100 гадоў таму нашы продкі ўзялі зброю і пачалі абараняць нашу незалежнасць. І мы павінны быць гатовыя да гэтага. Калі трэба – абараняць краіну са зброяй у руках. Я думаю, што ў наступным годзе нас будзе ў сотні і тысячы разоў больш. Нас будзе мільёны і мы пераможам».

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да людзей, якія выйшлі ў канцы снежня выказаць сваё меркаванне супраць інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй. Больш за дзесятак чалавек атрымалі адміністрацыйныя арышты 5-15 сутак, яшчэ некалькі дзясяткаў – вялікія штрафы.

Аршанскі блогер Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў, які быў кандыдатам ад Партыі БНФ на мінулых парламенцкіх выбарах, напэўна, больш за ўсіх пацярпеў ад пераследу ўладаў – пра гэта паведамляе тыднёвік “Новы Час“.

Хлопец трапіў у аршанскі ізалятар часовага ўтрымання 26 снежня мінулага года. 9 студзеня яго чакалі пасля 15-суткавага арышту. Але на волю ён так і не выйшаў, бо якраз у той дзень суд Оршы і Аршанскага раёну пастанавіў пакараць яго наступным, другім запар 15-суткавым арыштам – за ўдзел у менскіх акцыях супраць “паглыбленай інтэграцыі” 21 снежня. На наступны дзень, 10 студзеня, яго зноўку судзілі, цяпер за ўдзел у менскіх пратэстах 20 снежня. Пастанова суду – трэці арышт на 15 сутак. 13 студзеня судовы канвеер працягваўся, і Дзмітрый Казлоў быў асуджаны на 15 сутак ужо чацвёрты раз – за заклікі ў сацыяльных сетках на сход у Менск 29 снежня.

Такім чынам, за кратамі “Шэры Кот” мусіць адбыць 60 сутак. Ці будуць перапынкі паміж арыштамі? Тлумачыць праваабаронца Павел Левінаў:
– У адпаведнасці з Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, чалавека нельга ўтрымліваць за кратамі больш як 25 сутак запар. Але 15 сутак у цябе сканчваюцца, ты па дакументах вызваляешся, і цябе нават могуць выпусціць за браму. А праз хвіліну затрымаць, і зноўку – у ІЧУ.

Усяго за мірныя пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй ўлады аштрафавалі беларусаў  больш, чым на 100 тысяч рублёў (каля. 50 тыс USD).

Грамадзянская супольнасць арганізавала збор сродкаў для пацярпелых ад рэпрэсій – BY_help. На дадзены момант сабрана каля 18 тыс. USD.

Гарадзенскія актывісты стварылі свой аналаг by_help — збор дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку Незалежнасці, што адбыліся ў Гародні. Падтрымаць рэпрэсаваных гродзенцаў можна на адмысловай старонцы кампаніі, — https://molamola.by/cmp/dDr .

Калі вы хочаце дапамагчы рэпрэсаваным, зрабіць гэта можна націснуўшы на малюнак унізе.

ну вы же сами все понимаете

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.