Партыя БНФ » Збор дапамогі Зміцеру Шэвелю: рахункі ў Польшчы і ў Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Збор дапамогі Зміцеру Шэвелю: рахункі ў Польшчы і ў Беларусі

Дададзена 19.01.2020 12:04:14 | 949 праглядаў

Нашага сябру Зміцера Шэвеля напаткала бяда – 15 студзеня падчас знаходжання ў Торуні (Польшча) у яго здарыўся інсульт. У торуньскім ваяводскім шпіталі была зробленая складаная аперацыя, пасля якой пацыент знаходзіцца ў непрытомным цяжкім стане.

Цяпер побач з ім знаходзіцца жонка Таццяна. Сытуацыя ўскладняецца тым, што прыбыўшы на месца працаўладкавання, Зміцер яшчэ не займеў медычнай страхоўкі (працадаўца тлумачыў жонцы, што яшчэ не паспеў аформіць 12108997_198655740467287_7995954958501843684_nдакументы). У выніку апроч цяжкога стану здароўя можа паўстаць патрэба весці юрыдычныя спрэчкі з працадаўцам, што вымагае ведання польскай мовы. За кожны дзень пабыту ў шпіталі і медычную дапамогу сям’і Змітра налічваюць вялізныя кошты, пакуль, як кажа Таццяна, гаворка ідзе пра 15 тыс. злотых.

Сёння Зміцеру патрэбная наша дапамога!

Грашовая дапамога неабходная на тое, каб побач са Зміцерам у Торуні магла знаходзіцца жонка Таццяна (выдаткі на пражыванне), а таксама на аплату медычных паслугаў, лекаў і пасляаперацыйную рэабілітацыю.

molamolaДапамогу з беларускіх картак можна пералічыць на адмысловы рахунак праз плятформу МОЛАМОЛА. Пераканайцеся, што ваша банкаўская картка — гэта VISA або MasterCard, яна выпушчаная беларускім банкам, тэрмін яе дзеяння яшчэ не скончыўся, і на ёй маецца неабходная сума, а таксама падлучана паслуга 3D Secure.

logobyЗбор сродкаў у Польшчы каардынуецца праз няўрадавую арганізацыю “Беларускі дом” – пералічыць грошы можна на на рахунак Беларускага Дома:

90 1090 1870 0000 0001 4217 6050
FUNDACJA “BIAŁORUSKI DOM” Ul. Wiejska 13/3 00-480 Warszawa.

з пазнакай: “Darowizna na leczenie Zmicera Szewela”. Усе атрыманыя сродкі Беларускі Дом перадасць жонцы Зміцера. Інфармацыя на беларускай і на польскай мовах дасяжная тутУвага: калі перавод на замежны рахунак немагчымы праз ваш інтэрнэт-банкінг, то раім звярнуцца ў касу любога банку для ажыццяўлення банкаўскага пераказу на пазначаны вышэй польскі рахунак.

Калі вы жадаеце дапамагчы беларусу ў бядзе іншым чынам (патрэбная юрыдычная дапамога, дапамога з перакладамі, жытло ў Торуні), то можна звязацца:
Таццяна Кошалева: +48 577805646
(ці праз Паўла Батуева: +48 450005125)

Зміцер Шэвель (51 год) – актывіст Беларускага Народнага Фронту і незалежнага прафсаюза РЭП з Лагойску. Зміцер Шэвель працаваў у лагойскім прадпрыемстве «Мінаўта» трынаццаць год на пасадах наладчыка станкоў з праграмным кіраваннем, кантрольнага майстра, начальніка вытворча-дыспэтчарскага бюро, мэнэджара па пэрсанале і сыстэмным адміністратарам. Парушэнняў дысцыпліны і нараканняў па працы ад кіраўніцтва ня меў. Але доўгі час на яго чыніўся ціск па месцы працы ў сувязі з яго грамадскай актыўнасцю. Сп. Шэвель удзельнічаў ва палітычных кампаніях, што ладзіліся ў Лагойску: зьбіраў подпісы за кандыдатаў у прэзыдэнты, вылучаўся кандыдатам у дэпутаты мясцовага савета, быў назіральнікам на выбарах, неаднаразова быў затрыманы і пакараны штрафам за ўдзел у акцыях пратэсту. Пасля адной з палітычных акцыяў ён быў звольнены з працы ў Беларусі па выразна палітычных матывах і вымушаны шукаць працу за мяжой.

Падрабязнасці ціску на працоўным месцы і звальнення Зміцера адлюстраваныя на старонках незалежнай прэсы і ў правабаронцаў:
Новы Час:  Актывіста Партыі БНФ звольнілі з працы
Свободные новости: Уволить с работы? Легко!
Праваабарончы цэнтр “Вясна”: Сябра Партыі БНФ Зьміцер Шэвель вымушаны адмовіцца ад удзелу ў выбарах з-за ціску выканкаму на кіраўніка прадпрыемства, дзе ён працуе
Радыё Свабода: Звальненьні перад выбарамі

Заклікаем усіх неабыякавых людзей дапамагчы Зміцеру і яго сем’і ў вельмі складанай сітуацыі.

———————————————————————————

You-can-reach-us-here-2Białoruski opozycjonista Zmicer Szewel potrzebuje pilnej pomocy! Zmicer miał wylew i w środę w cieżkim stanie trafił do wojewódzkiego szpitala w Toruniu. Po skomplikowanej operacji jest nieprzytomny i znajduje się w ciężkim stanie.

Razem z żoną Taccianą udali się w grudniu do Torunia, gdzie znaleźli pracę w firmie sprzątającej, gdzie mieli zostać legalnie zatrudnieni. Na ręce pracodawcy złożyli również wszystkie niezbędne dokumenty dotyczące zatrudnienia. Zaczęli pracować i oczekiwali na załatwienie wszystkich formalności. Gdy doszło do tragedii, okazało się, że mężczyzna nie miał ważnego ubezpieczenia zdrowotnego, a firma miała tłumaczyć żonie Taccianie, że jeszcze nie zdążyła załatwić ubezpieczenie. A to oznacza, że za każdy dzień pobytu w szpitalu rodzina Zmitra będzia musiała zapłacić sporą sumę z własnej kieszenie. Na razie, jak wynika z relacji żony, chodzi o 15 tys. złotych. Firma wyprosiła kobietę z mieszkania pracowniczego i przekazała namiary na pokój prywatny w innym miejscu miasta. Na tym się zaangażowanie pracodawcy skończyło się. Dzisiaj wskazana przez Taccianę firma nie przyznaje się do tego, że zatrudniała małżeństwo.

Zmicer Szewen pochodzi z Łohojsku (miński obwód) i jest znanym wieloletnim działaczem białoruskiego ruchu demokratycznego. Do dzisiaj na stronie internetowej najstarszej białoruskiej partii Białoruski Front Ludowy widnieje jako „kierownik organizacji w obwodzie mińskim”. W 2014 roku z powodu działalności opozycyjnej Zmicer stracił pracę,pod presją władz został zwolniony z działąjącego na Białorusi zagranicznego przedsiebiorstwa. Informowały o tym białoruskie media i organizacje, zajmujące się obroną praw człowieka.

Zmicer potrzebuje naszej solidarnośći!

Aby okazać pomoc dla Zmicera Szewela:

Dane do przelewu: 90 1090 1870 0000 0001 4217 6050
FUNDACJA “BIAŁORUSKI DOM” Ul. Wiejska 13/3 00-480 Warszawa

Tytułem: “Darowizna na leczenie Zmicera Szewela”. Wszystkie zebrane pieniądze Fundacja przekaże jego żonie.

———————————————————————————

Беларускі апазіцыйны і грамадскі дзеяч Зміцер Шэвель патрабуе пільнай дапамогі.

У Змітра быў інсульт, у сераду патрапіў у торуньскі ваяводзкі шпіталь. Пасля складанай аперацыі знаходзіцца ў непрытомным цяжкім стане. Зміцер разам з жонкай Таццянай паехалі ў Торунь у снежні працаваць ў клінінгавай кампаніі, там абяцалі легальна працаўладкаваць і прынялі ўсе неабходныя дакументы. Беларусы пачалі працу, але калі здарылася трагедыя атрымалася, што Зміцер не меў польскай медычнай страхоўкі, а яго працадаўца тлумачыў жонцы, што яшчэ не паспеў аформіць дакументы.
А гэта азначае, што за кожны дзень пабыту ў шпіталі і медычную дапамогу сям’і Змітра налічваюць вялізныя кошты, пакуль, як кажа Таццяна, гаворка ідзе пра 15 тыс. злотых. Працадаўца папрасіў жонку Змітра пакінуць працоўнае памяшканне і даў кантакты на прыватны пакой у іншым мейсцы горада. На гэтым усё. Сення фірма адмаўляецца прызнаць факт працы сям’і Шэвеляў і кажа, што яны там не працавалі.

Зміцер Шэвель паходзіць з Лагойска і з’яўляецца вядомым дзеячам беларускага дэмакратычнага руху. Да сённяшняга дня ёсць Старшынём Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ. За апазіцыйную дзейнасць Змітра ў 2014 годзе звольнілі з пасады сыстэмнага адміністратара замежнага прадпрыемства ТАА «Мінаўта» ў Лагойску.

Сёння Зміцер патрабуе нашай салідарнасці!

Заклікаем усіх неабыякавых людзей дапамагчы Зміцеру і яго сем’і ў вельмі складанай сітуацыі. Дапамагчы можна, зрабіўшы перавод на рахунак Беларускага Дома:

90 1090 1870 0000 0001 4217 6050
FUNDACJA “BIAŁORUSKI DOM” Ul. Wiejska 13/3 00-480 Warszawa.

з пазнакай: “Darowizna na leczenie Zmicera Szewela”. Усе атрыманыя сродкі Беларускі Дом перадасць жонцы Зміцера. Увага: калі перавод на замежны рахунак немагчымы праз ваш інтэрнэт-банкінг, то раім звярнуцца ў касу любога банку для ажыццяўлення банкаўскага пераказу на пазначаны вышэй польскі рахунак.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Люты 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.